Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты, сьвятары, ваенрукі. Што новага ў школах з 1 верасьня


У школах зьявяцца кіраўнікі вайскова-патрыятычнага выхаваньня, а таксама факультатыў пра духоўную культуру і патрыятызм.

Школы будзе ахоўваць міліцыя

З 1 верасьня ўсе менскія школы пяройдуць пад ахову міліцыі. Гэта значыць, што замест кансьержаў і вартаўнікоў цяпер ахоўваць школы будзе Дэпартамэнт аховы МУС. Заступаць на пост супрацоўнікі міліцыі будуць за гадзіну да пачатку заняткаў, а здымацца — праз гадзіну пасьля ўрокаў. У іншы час ахоўваць школы будуць вартаўнікі.

Новыя зьмены патлумачылі тым, што «кваліфікацыі вартаўнікоў недастаткова».

«Відавочна, што кваліфікацыя людзей, якія дзяжурылі на ўваходзе (як правіла, людзей пажылога ўзросту), ужо не адпавядае сучасным патрабаваньням. Таму МУС і Дэпартамэнт аховы прапанавалі ўстановам адукацыі мінімальны комплекс захадаў бясьпекі для работнікаў і навучэнцаў», — расказаў начальнік Дэпартамэнту аховы МУС Аляксандар Шэпелеў.

Новыя школьныя правілы
Новыя школьныя правілы

У іншых беларускіх школах таксама будуць новаўвядзеньні ў ахове. У школах усталююць відэакамэры, запісы на якіх будуць захоўвацца месяц. Таксама на тэрыторыі школаў зьявяцца прылады, падключаныя да сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі.

«Уваход і выхад у будынак усё ж павінен быць адзін, мы прапанавалі ўстанавіць турнікеты, якія можна зьвязаць у адно цэлае з інтэлектуальнай сыстэмай. Сёньня існуюць розныя віды кантролю: вучань адзначаецца карткай, скануе адбітак пальца або праходзіць ідэнтыфікацыю асобы. Дзейсным спосабам уліку стане аўтаматычная фіксацыя дадзеных у электронным журнале», — патлумачыў Аляксандар Шэпелеў.

Новыя школьныя правілы
Новыя школьныя правілы

У школах будуць ваенрукі

З 1 верасьня ў школах уводзіцца новая пасада — кіраўнік вайскова-патрыятычнага выхаваньня. Гэта будуць настаўнікі, якія зоймуцца патрыятычным выхаваньнем навучэнцаў.

Сярод абавязкаў — каардынацыя працы ў арганізацыі дапрызыўнай падрыхтоўкі, кантроль правілаў пажарнай бясьпекі і аховы працы. Гэта значыць, урокаў вайскова-патрыятычнага выхаваньня ня будзе.

Таксама яны могуць выкладаць «Дапрызыўную мэдыцынскую падрыхтоўку», а ў 10-х клясах праводзіць вучэбна-палявыя зборы і навучаць дзяцей асновам бясьпекі жыцьцядзейнасьці.

Новыя школьныя правілы
Новыя школьныя правілы

У школьнікаў будзе факультатыў па духоўнай культуры і патрыятызьме

З наступнага году ў школах уводзяць факультатыў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму», ужо зьявіўся падручнік, па якім будуць вывучаць «Духоўнасьць і патрыятызм». Выкладаць факультатыў будуць сьвятары, выпускнікі духоўных школаў, а таксама пэдагогі, якія пройдуць курсы павышэньня кваліфікацыі.

Факультатыў плянуецца для вучняў 5-х і 6-х клясаў. Гэта неабавязковая дысцыпліна, наведваць яго будуць па жаданьні.

Новыя школьныя правілы
Новыя школьныя правілы

Факультатыў аб правах чалавека

«Будучыня пачынаецца сёньня» — факультатыў з такой назвай уводзяць сёлета ў беларускіх школах. Ён будзе праводзіцца для школьнікаў 4-8-х клясаў. З дапамогай такога факультатыву ўлады хочуць «сфармаваць уяўленьне аб правах чалавека ў сучасным грамадзтве».

Факультатыў разьлічаны на 104 гадзіны. Гэта таксама не абавязковы факультатыў, яго могуць наведваць па жаданьні.

Новыя школьныя правілы
Новыя школьныя правілы

Расплаціцца смартфонам у сталоўцы

З 1 верасьня менскія школьнікі змогуць расплаціцца за пакупкі QR-кодам. Грошы будуць сьпісвацца з карткі вучня ці з рахунку за харчаваньне, які бацькі змогуць папаўняць праз АРІП. Праўда, гэтае ноў-хаў пачне дзейнічаць пакуль толькі ў сотні сталічных школаў.

Новыя школьныя правілы
Новыя школьныя правілы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG