У гэтай ролі яна замяніла кандыдатку філязофскіх навук, кіраўніцу канцэнтрацыі «Сучаснае грамадзтва, этыка і палітыка», суарганізатарку фэм-групы Каардынацыйнай рады Вольгу Шпарагу.
Паводле прэс-службы Сьвятланы Ціханоўскай, у якасьці прадстаўніцы дэмакратычнай лідэркі Тацяна Шчытцова будзе:
- Каардынаваць дапамогу студэнтам, адлічаным з палітычных матываў, а таксама пэдагогам сярэдняй і вышэйшай школы і навукоўцам, звольненым з прычыны сваёй грамадзянскай пазыцыі
- Удзельнічаць у распрацоўцы новых рашэньняў і рэформаў у сфэры адукацыі і навукі
- Разьвіваць міжнароднае супрацоўніцтва, каб зрабіць беларускую навуку інтэрнацыянальнай і прасоўваць дасьледаваньні гісторыі і культуры.
«Ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму беларускія школы апынуліся ў палоне абсурдных бюракратычных патрабаваньняў, а ўнівэрсытэты цалкам страцілі аўтаномію. Наша адукацыя і навука — асабліва ў соцыягуманітарных дысцыплінах — крытычна адстаюць ад міжнародных стандартаў. Замест клопату аб якасьці адукацыі рэжым адлічвае і звальняе неляяльных, імкнучыся цалкам падпарадкаваць навучальныя ўстановы сваёй разбуральнай ідэалёгіі», — адзначыла Тацяна Шчытцова.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай выказаў удзячнасьць Вользе Шпаразе і яе камандзе за плённае супрацоўніцтва цягам мінулага году.