Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка перасьцярог ад будаўніцтва «лішніх» школаў


Аляксандар Лукашэнка на цырымоніі адкрыцьця сярэдняй школы № 35 Бабруйску
Аляксандар Лукашэнка на цырымоніі адкрыцьця сярэдняй школы № 35 Бабруйску

1 верасьня Аляксандар Лукашэнка адкрыў у Бабруйску новую школу. Прычым у сваёй прамове запатрабаваў «думаць, перш чым будваць».

«Таму трэба думаць, перш чым будаваць. Калі трэба, значыць трэба. Але калі ў нас месцаў дастаткова (зносіны ў нас добрыя, аўтобусы працуюць), трэба абыходзіцца тымі месцамі, якія ёсьць».

«Глядзіце, каб у нас былі запоўненыя школы. Лепш усё ж такі падвозіць дзяцей. Школы павінны быць запоўненыя», — заявіў Лукашэнка.

Ён дадаў, што гэтае патрабаваньне «тычыцца і аховы здароўя».

«Трэба паварочваць гэтыя грошы на заработную плату настаўнікам і лекарам», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG