Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве, які ўжо год спрабавалі прадаць з аўкцыёну, выкупіў за 100 рублёў расейскі бізнэсовец, піша «Вечерний Гродно».
А падаткаў плянуюць сабраць на 300 мільёнаў менш, чым было сёлета. На што ўлады Беларусі хочуць патраціць бюджэт?
Урад у найбліжэйшы час павысіць мінімальную заработную плату да 554 рублёў, заявіў 30 лістапада прэмʼер-міністар Раман Галоўчанка падчас выступу ў Нацыянальным сходзе.
У 2023 годзе ўлады разьлічваюць сабраць у бюджэт больш грошай ад штрафаў.
Нацыянальны банк прагназуе, што міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на канец 2023 году павінны скласьці ня менш як $6 млрд.
Савет міністраў падрыхтаваў і ўнёс на разгляд у Палату прадстаўнікоў праект зьменаў у Падатковы кодэкс.
Заснавальнік кампаніі Alibaba Джэк Ма зьехаў з Кітаю і апошнія паўгоду жыве ў Токіё. Пра гэта паведамляе брытанскае выданьне Financial Times.
Закладзены дэфіцыт бюджэту на наступны год перавышае 3,17 мільярда рублёў.
Імпарт у Эўропу расейскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) ад пачатку году вырас на 42% у параўнаньні з такім самым пэрыядам мінулага году. Яго доля ў эўрапейскім марскім імпарце склала 16%.
1636 рублёў 40 капеек — такі сярэдні заробак у Беларусі быў у кастрычніку. Разьбіраемся, каму столькі плацяць.
Эўрапейская Рада прыняла рашэньне ўключыць парушэньне санкцыйнага рэжыму ў пералік злачынстваў супраць Эўразьвязу.
З 2 сакавіка прадукцыя беларускай дрэваапрацоўкі пад санкцыямі Эўразьвязу. Паглядзелі, куды цяпер яе прадаюць і як зьмяніліся ўмовы працы людзей у галіне.
Тысячы пратэстоўцаў выйшлі на мітынгі ў гарадах па ўсім Кітаю супраць палітыкі «нулявой цярпімасьці» да каранавіруснай інфэкцыі, якую праводзіць кітайскі ўрад. Гучаць лёзунгі і супраць лідэра краіны Сі Цзіньпіна ды кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня правяло перамовы з кітайскай кампаніяй «Луттапэк» аб пастаўках упакоўкі на беларускія арганізацыі малочнай прадукцыі.
Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч апавядае, у чым палітычны сэнс апошняй рэзалюцыі Эўрапарлямэнту наконт Беларусі і якія наступствы яна можа мець, што азначае прызнаньне Расеі спонсарам тэрарызму і ці можа Менск стаць пасярэднікам у мірных перамовах паміж Масквой і Кіевам.
Зь Беларусі сьпярша вырашыў сысьці, а пасьля перадумаў McDonald’s. Глядзім, якія сеткі харчаваньня яшчэ ёсьць у Беларусі і што ў іх беларускага.
Кіраўнік кампаніі Віргініюс Ліберыс кажа, што кампанія ня можа карыстацца сродкамі, у выніку чаго будзе вымушана спыніць дзейнасьць.
Ці варта Аб'яднанаму пераходнаму кабінэту падтрымліваць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі? Да якіх вынікаў яны прыводзяць? Як можна дамагчыся зьменаў у Беларусі? Як вызваліць палітвязьняў?
Расейскага брэнда «Вкусно — и точка» ў Беларусі ня будзе, паведамляе «Наша Ніва» з спасылкай на свае крыніцы.
У Берасьці на нараду запрасілі прадстаўнікоў буйных гандлёвых сетак.
Большасьць краін Эўразьвязу падтрымліваюць увядзеньне верхняй мяжы цаны на расейскую нафту, аднак пакуль ня могуць дамовіцца пра яе памер.
Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук тлумачыць, чаму беларускі ўрад пачаў выступаць з аптымістычнымі заявамі пра эканамічнае становішча; паказвае, як Менск зарабляе на вайне, і прагназуе, наколькі ўпадзе беларуская эканоміка налета.
Тарыфы на аплату консульскіх паслуг могуць вырасьці ў сярэднім у два разы.
Адразу некалькі банкаў увялі абмежаваньні па міжнародных пераводах. Сярод іх — «Банк РРБ», «Парытэтбанк», «Прыёрбанк».
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава заявіла, што з асартымэнтам тавараў у беларускіх крамах усё добра. Людзі сьведчаць адваротнае.
Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка пасьля Тэгерану прыбыў з афіцыйным візытам у Дамаск.
Намесьнік прэм’ер-міністра Пятро Пархомчык на сумесным пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі расказаў аб запуску ў Беларусі новага праекту «Да дому».
«Заплянаваны ўвод — першы квартал наступнага году».
Актывы найбуйнейшых беларускіх кампаніяў замарожаныя ў Эўразьвязе. Улады баяцца, што без пераарыентацыі на іншыя рынкі дзяржава страціць 20 мільярдаў даляраў.
Рэжым абмежаваньня цэнаў на расейскую нафту павінен уступіць у сілу 5 сьнежня.
Урад дазволіў горадаўтваральным прадпрыемствам карыстацца адтэрміноўкай і растэрміноўкай пры выплаце ПДВ. Такое рашэньне замацавала пастанова Савету міністраў № 805.
ЗША дадуць Украіне 4,5 млрд даляраў у якасьці дадатковай простай бюджэтнай падтрымкі.
Кампанія Olvi прызнала, што прадаць прадпрыемства ў Лідзе, якім яна валодае 14 гадоў, не ўдалося і ўжо ня ўдасца ў бліжэйшы год.
У пятніцу, 18 лістапада, Лукашэнка сабраў у палацы Незалежнасьці работнікаў сельскай гаспадаркі і расказаў пра рэкордныя посьпехі аграрнага комплексу Беларусі.
На гэты момант Беларусь выплачвае пазыкі ў беларускіх рублях чатыром арганізацыям.
На некаторых пунктах у Менску сталі вяртаць клясычную літару «М», якую зьнялі раней.
Самы папулярны від заробку — на «перакідах», аднак людзі возяць і людзей або іхныя рэчы за грошы, зьліваюць дызэль палякам, а таксама зарабляюць на роварным таксі.
З наступнага году Ўкраіна падвышае цану транзыту расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба», паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на ліст ад кампаніі «Укртранснафта» кіраўніцтву расейскай кампаніі «Транснефть».
За студзень-красавік чысты адток спэцыялістаў з ІТ-кампаніяў склаў 2,7 тысячы чалавек.
У сувязі з разьмеркаваньнем бюджэтаў гарадоў і раёнаў на наступны год ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапануе беларусам даведацца ў чыноўнікаў, на што пойдуць іхныя грошы.
Падаткавікі хочуць па-новаму правяраць даходы і выдаткі працаздольнага насельніцтва, не занятага ў эканоміцы. Гэта прадугледжана праектам зьмен у Падатковы кодэкс на 2023 год.
Такую ацэнку зрабілі ў Эўразійскім банку разьвіцьця (ЭАБР).
Са студзеня па кастрычнік у Грузію паступіла 38,5 млн даляраў у выглядзе грашовых пераводаў зь Беларусі, пра сьведчаць дадзены грузінскага Нацыянальнага банка.
Пагаварылі зь беларусамі пра тое, дзе яны цяпер набываюць адзеньне, што памянялася ў гэтай сфэры з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, увядзеньнем санкцый, сыходам некаторых крамаў і дызайнэраў адзеньня зь Беларусі.
Андрэй два гады таму пераехаў зь Беларусі ў Ізраіль. На радзіме мужчына працаваў настаўнікам, але ў Ізраілі давялося кардынальна зьмяніць род дзейнасьці, цяпер ён пекар.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Позірк» са спасылкай на міністэрства фінансаў ЗША.
У Эўразьвязе замарозілі расейскія актывы на суму каля 68 млрд эўра, большасьць — у Бэльгіі, піша Politico са спасылкай на ўнутраны дакумэнт ЭЗ.
Аўтамабільны рынак Беларусі трапіў пад удар санкцыяў. Папулярныя брэнды зыходзяць. Вытворцы адмаўляюцца пастаўляць новыя машыны ў Расею і Беларусь. Тым часам беларусы кажуць, што прадаць ужыванае аўта цяпер лёгка – і за добрыя грошы. Расказваем некалькі рэальных гісторыяў.
Аляксандар Лукашэнка кажа, нібыта такога ўраджаю няма нават у найбуйнейшых краінах сьвету. Правяраем.
Аляксандар Лукашэнка на цырымоніі ўшанаваньня аграрыяў запатрабаваў, каб на месцы рэстаранаў хуткага абслугоўваньня McDonaldʼs працавалі беларускія спэцыялісты, бо ня варта «кідацца на заморскае».
Загрузіць яшчэ