Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны банк Беларусі прагназуе скарачэньне золатавалютных рэзэрваў на $1 млрд у 2023 годзе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны банк прагназуе, што міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на канец 2023 году павінны скласьці ня менш як $6 млрд.

Такая лічба зацьверджана „Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі“ на наступны год, апублікаванымі 30 лістапада на афіцыйным праўным інтэрнэт-партале. Гэта значыць, што рэгулятар дапускае зьніжэньне золатавалютных рэзэрваў краіны на $1 млрд у 2023 годзе.

Да 1 студзеня 2023 году аб’ём міжнародных рэзэрвовых актываў павінен складаць ня менш як $7 млрд з улікам пагашэньня ўрадам унутраных і вонкавых абавязаньняў, гаворыцца ў „Асноўных кірунках дзяржаўнай грашова-крэдытнай палітыкі“ на 2022 год.

Рэгулятар прагназуе прырост патрабаваньняў банкаў да эканомікі ў 2023 годзе на 17-21%. У выпадку дэфіцыту ліквіднасьці Нацыянальны банк абяцае аказваць неабходную падтрымку банкам, у тым ліку празь зьніжэньне нарматываў абавязковых рэзэрваў.

У 2023 годзе сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі Нацыянальны банк прагназуе станоўчым як станоўчае — $1,6 млрд. Рэгулятар разьлічвае, што прыток вонкавых фінансавых рэсурсаў для рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў падтрымае збалянсаванасьць платнага балянсу.

Раней паведамлялі, што золатавалютныя рэзэрвы Беларусі на 1 лістапада 2022 году дасягнулі $7589,8 млн у эквіваленце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG