Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэраг банкаў ўводзіць абмежаваньні па міжнародных пераводах


Адразу некалькі банкаў увялі абмежаваньні па міжнародных пераводах. Сярод іх — «Банк РРБ», «Парытэтбанк», «Прыёрбанк».

«Зеркало» даведалася, якія зьмены чакаюць кліентаў.

«Банк РРБ» абвясьціў, што з 24 па 30 лістапада ня будзе праводзіць міжнародныя пераводы фізычных асобаў у далярах. А з наступнага месяца банк увядзе абмежаваньне па мінімальнай суме пераводаў. «З 1 сьнежня 2022 года ўстаноўлена забарона на правядзеньне міжнародных пераводаў фізычных асобаў у далярах на суму менш за 20 000 даляраў», — паведамляе банк.

«Парытэтбанк» з 24 лістапада часова прыпыніць адпраўку міжнародных грашовых пераводаў SWIFT у эўра для фізычных асобаў. «Атрыманьне плацяжоў SWIFT у эўра і іншых валютах, а таксама адпраўка міжнародных плацяжоў у валютах акрамя эўра і далярах ажыцьцяўляецца ў ранейшым рэжыме», — тлумачыць банк.

«МТБанк» абвясьціў, што з 1 сьнежня будзе недаступны сэрвіс P2P-пераводаў у Viber. «Мы працуем над аптымізацыяй нашых прадуктаў: абʼядноўваем звыклыя вам онлайн-аперацыі ў адным дадатку — Moby», — паведамляе банк.

«Прыёрбанк» абнавіў тарыфы для прыватных кліентаў: у пераліку паслугаў зьніклі SWIFT-пераводы ў далярах і эўра, заўважыў рэсурс banki24.by. З актуальнай рэдакцыі тарыфаў «Прыёрбанка» вынікае, што зараз дзейнічаюць спэцыяльныя ўмовы для міжнародных пераводаў, у тым ліку:

  • міжнародныя пераводы робяцца толькі з адкрыцьцём рахунку,
  • міжнародныя пераводы робяцца ў валюце, адрознай ад даляра і (або) эўра,
  • міжнародныя пераводы ня робяцца з продажам даляра і (або) эўра,
  • мінімальная сума міжнароднага пераводу — 10 000 даляраў у эквіваленце па курсе Нацбанку на дату зьдзяйсьненьня плацяжу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG