На 1 студзеня 2022 года ў вытворчай сфэры беларускага аграпрамысловага комплексу (АПК) было задзейнічана менш як 300 тысячаў чалавек, у той час як 30 гадоў таму ў сельскай гаспадарцы працаваў мільён чалавек.
Міжнародны кансорцыюм журналістаў-расьсьледавальнікаў ICIJ вывучыў працу інстытуту ганаровых консулаў. Ён складаецца з дыпляматаў-добраахвотнікаў, афіцыйная задача якіх — абарона замежных інтарэсаў у сваіх краінах.
«Гарызонт» у сьнежні пачне сэрыйную вытворчасць ноўтбукаў, паведаміў журналістам генэральны дырэктар «Гарызонту» Юры Прадко. Пра гэта паведамляе Белта.
Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў што Лукашэнка падпісаў указ аб закрыцьці дэпартамэнту па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Прэзыдэнт Канфэдэрацыі прамыслоўцаў Літвы Відмантас Янулявічус пракамэнтаваў BNS пагрозы Менску нацыяналізаваць кампаніі зь «недружалюбных краін».
Аляксандар Лукашэнка 14 лістапада прыняў кіраўніцтва МУС з дакладам аб стане апэратыўнай абстаноўкі ў краіне і разьвіцьці сыстэмы органаў унутраных справаў.
Міністэрства фінансаў ЗША ўвядзе санкцыі супраць «транснацыянальнай сеткі» пастаўшчыкоў вайсковых тэхналёгій для Расеі. Аб гэтым заявіла міністар фінансаў ЗША Джанэт Елен у кулюарах саміту G20 на Балі, перадае Голас Амэрыкі.
«Вытворцы павінны перастаць «вырашаць усе свае праблемы выключна коштам росту цэнаў».
Паводле яго, штогод праводзіцца больш за 200 досьледна-канструктарскіх работ для стварэньняі мадэрнізацыі розных відаў узбраеньняў.
Адна з найбуйнейшых у сьвеце крыптавалютных біржаў FTX 11 лістапада ініцыявала банкруцтва ў судзе ў амэрыканскім штаце Дэлавэр.
«Мак» яшчэ вернецца ў Беларусь. Вернецца і сымбаль, і тое, што ён сымбалізуе.
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы 11 лістапада з рабочай паездкай Талачынскі раён (Віцебская вобласьць), прыгразіў нацыяналізацыяй кампаніям з замежным капіталам у выпадку, калі яны захочуць пакінуць беларускі рынак.
11 лістапада стала вядома, што рэстараны McDonald’s у Беларусі працягнуць працу пад брэндам «Вкусно и точка». Глядзім, якія яшчэ міжнародныя кампаніі сышлі зь Беларусі.
Synevo — самая буйная дыягнастычная сетка Беларусі. Разьбіраемся, як сыход швэдзкіх уладальнікаў паўплывае на яе і што будзе далей.
Сетка рэстаранаў хуткага абслугоўваньня McDonaldʼs пад кіраваньнем «КСБ Виктори Рестораны» зьбіраецца на працягу некалькіх тыдняў працягнуць працу пад расейскім брэндам «Вкусно и точка», паведамляецца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце кампаніі.
Зьнішчэньне крытычнай інфраструктуры Ўкраіны паказала, што блэкаўт, пра які пісалі фантасты, цалкам магчымы ў рэальнасьці. Як падрыхтавацца да працяглага браку электраэнэргіі?
ЗША скасавалі статус расейскай эканомікі як рынкавы. Пра гэта паведаміла міністэрства гандлю Злучаных Штатаў. Цяпер амэрыканскія фінансавыя інстытуцыі будуць разглядаць Расею як краіну зь нярынкавай мадэльлю эканомікі.
Актывы кампаніі ўжо арыштавалі. Папярэдняе слуханьне справы аб банкруцтве прызначанае на 21 сьнежня.
Дакладныя прычыны пакуль застаюцца таямніцай, але на прадпрыемстве не выключаюць, што падставаю можа стаць карупцыйная справа.
Пытаньні падтрымкі пэнсіянэраў і дзяцей-інвалідаў Аляксандар Лукашэнка абмеркаваў зь міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касьцевіч.
Швэдзкая кампанія да канца году плянуе завяршэньне бізнэсу ў Беларусі.
Карпарацыя Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, скароціць больш за 11 тысяч працоўных месцаў. Пра гэта яе кіраўнік Марк Цукербэрг паведаміў у лісьце да супрацоўнікаў у сераду.
Кіраўнік украінскага Бюро эканамічнай бясьпекі Вадзім Мельнік заявіў, што арыштаваныя на пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны беларускія і расейскія вагоны перададзеныя Ўкраінскай чыгунцы для выкарыстаньня.
Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны беларускія вайскоўцы пачалі набываць сучаснае абсталяваньне. Расказваем пра новую партыю закупак.
Е-дастаўка з 1 лістапада не працуе шмат у якіх гарадах, зьменшылася геаграфія дастаўкі і ў крамах «Міла». Глядзім, што з асартымэнтам прадуктаў у малых гарадах і вёсках.
Кампанія, якую заснаваў набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсовец Аляксандар Машэнскі, праз суд дамаглася зьмены ўмоваў арышту сваіх актываў ва Ўкраіне. Свабода дасьледавала, як ёй гэта ўдалося.
Падчас наведваньня чэмпіянату па рубцы дроў сярод журналістаў Лукашэнка даручыў запрасіць у Беларусь грамадзянаў Латвіі, каб тыя маглі загатовіць дровы на зіму.
Ва Украіне з прычыны разбурэньня энэргетычнай інфраструктуры ўведзены абмежаваньні падачы электрычнасьці.
Ці сапраўды «вежы» Крамля хістаюцца? Што будзе з Лукашэнкам пасьля паўторнага нападу Расеі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі? Ці не захоча Расея цалкам інкарпараваць Беларусь пасьля перамогі Ўкраіны?
Савет міністраў пастановай №744 ад 3 лістапада прадоўжыў яшчэ на паўгода забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў кампаній Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf.
ЗАТ «Юніфуд» (сетка крамаў «Алмі») аштрафавалі за перавышэньне гранічных памераў гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары. Рашэньне вынес эканамічны суд Менску 6 кастрычніка. Яно не абскарджвалася і набыло моц, паведамляе прэс-служба суду.
Беларуская атамная электрастанцыя аказалася падарункам і паратункам для краіны, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня Пухавіцкага раёну. Але з адкрытых крыніц вынікае, што яна не прадукуе электрычнасьць.
БелТА са спасылкай на міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня паведамляе,што сёлета ў Беларусі сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі сабралі 788.2 тысячы тонаў бульбы
Сыстэма рэгуляваньня цэнаў у Беларусі ня будзе адменена, заявіў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка 4 лістапада падчас паездкі ў Горадзенскую вобласьць.
Кітай — вялікая краіна, і ён нясе адказнасьць за мір на плянэце, падкрэсьліў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на перамовах у Пэкіне з кіраўніком кітайскага ўраду Лі Кэцянам.
Узброеныя сілы Ўкраіны атрымаюць больш як 40 тысяч пачак цыгарэт, якія былі сканфіскаваныя як кантрабанда і перавозіліся або без, або з акцызнымі маркамі Беларусі.
Экспарт калійных угнаеньняў з Беларусі ў 2022 годзе скароціцца на 50-60% , прагназуе канадзкая хімічная кампанія Nutrien.
Супрацоўнікаў Twitter папрасілі не прыходзіць у офіс у пятніцу, 4 лістапада, бо ў кампаніі праходзіць «скарачэньне працоўнай сілы». Апавяшчэньне пра свой лёс супрацоўнікі атрымаюць праз пошту.
Фіксаваная цана на расейскую нафту павысіць стабільнасьць рынку, лічаць краіны кааліцыі.
Эканаміст Дзьмітры Крук расказаў, як на эканоміку паўплывае рэгуляваньне цэнаў і да чаго гэта прывядзе.
Украінская кампанія-апэратар «Энэргаатам» паведаміла, што ў выніку расейскага абстрэлу Запароскай АЭС пашкоджаны дзьве апошнія высакавольтныя лініі сувязі з украінскай энэргасытэмай. Такім чынам, учора каля 23 гадзін станцыя «перайшла ў рэжым поўнага абясточваньня».
28-гадовая беларуская IT-прадпрымальніца, заснавальніца кампаніі Laava Tech Тацяна Зарэцкая заявіла, што пакідае сваю пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па фінансах і эканоміцы ў сувязі зь ціскам на яе блізкіх, сяброў і калег.
У чым прычыны велізарнага скачка цаны на газ у Эўропе сёлета? У якой ступені гэта вынік мэтанакіраванай палітыкі Масквы? Як хутка Эўропа зможа пераадолець залежнасьць ад расейскіх энэрганосьбітаў?
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, на якія праекты будуць накіраваныя $1,5 млрд крэдыту ад Расеі.
Суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» падкаст «Белсат» «Эканоміка з Чалым. Давайце разьбірацца».
У Маскве заявілі пра афіцыйнае вяртаньне ў дамову аб перавозцы ўкраінскага збожжа.
Акупацыйнае кіраўніцтва Запароскай АЭС загадала ўсім украінскім супрацоўнікам станцыі вызначыцца наконт падпісаньня працоўнага кантракту з «Росатомом».
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба перакананы, што наўмыснае зьнішчэньне Расеяй цывільнай інфраструктуры варта разглядаць як складнік генацыду і ваеннае злачынства.
У Міністэрстве па падатках і зборах расказалі, калі і на колькі могуць павялічыць падатак на першую кватэру.
Дэлегацыі ААН, Турцыі і Ўкраіны дамовіліся не плянаваць рух суднаў па Чорным моры на 2 лістапада.
Загрузіць яшчэ