Актывы кампаніі ўжо арыштавалі. Папярэдняе слуханьне справы аб банкруцтве прызначанае на 21 сьнежня.
Дакладныя прычыны пакуль застаюцца таямніцай, але на прадпрыемстве не выключаюць, што падставаю можа стаць карупцыйная справа.
Пытаньні падтрымкі пэнсіянэраў і дзяцей-інвалідаў Аляксандар Лукашэнка абмеркаваў зь міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касьцевіч.
Швэдзкая кампанія да канца году плянуе завяршэньне бізнэсу ў Беларусі.
Карпарацыя Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, скароціць больш за 11 тысяч працоўных месцаў. Пра гэта яе кіраўнік Марк Цукербэрг паведаміў у лісьце да супрацоўнікаў у сераду.
Кіраўнік украінскага Бюро эканамічнай бясьпекі Вадзім Мельнік заявіў, што арыштаваныя на пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны беларускія і расейскія вагоны перададзеныя Ўкраінскай чыгунцы для выкарыстаньня.
Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны беларускія вайскоўцы пачалі набываць сучаснае абсталяваньне. Расказваем пра новую партыю закупак.
Е-дастаўка з 1 лістапада не працуе шмат у якіх гарадах, зьменшылася геаграфія дастаўкі і ў крамах «Міла». Глядзім, што з асартымэнтам прадуктаў у малых гарадах і вёсках.
Кампанія, якую заснаваў набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсовец Аляксандар Машэнскі, праз суд дамаглася зьмены ўмоваў арышту сваіх актываў ва Ўкраіне. Свабода дасьледавала, як ёй гэта ўдалося.
Падчас наведваньня чэмпіянату па рубцы дроў сярод журналістаў Лукашэнка даручыў запрасіць у Беларусь грамадзянаў Латвіі, каб тыя маглі загатовіць дровы на зіму.
Ва Украіне з прычыны разбурэньня энэргетычнай інфраструктуры ўведзены абмежаваньні падачы электрычнасьці.
Ці сапраўды «вежы» Крамля хістаюцца? Што будзе з Лукашэнкам пасьля паўторнага нападу Расеі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі? Ці не захоча Расея цалкам інкарпараваць Беларусь пасьля перамогі Ўкраіны?
Савет міністраў пастановай №744 ад 3 лістапада прадоўжыў яшчэ на паўгода забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў кампаній Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf.
ЗАТ «Юніфуд» (сетка крамаў «Алмі») аштрафавалі за перавышэньне гранічных памераў гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары. Рашэньне вынес эканамічны суд Менску 6 кастрычніка. Яно не абскарджвалася і набыло моц, паведамляе прэс-служба суду.
Беларуская атамная электрастанцыя аказалася падарункам і паратункам для краіны, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня Пухавіцкага раёну. Але з адкрытых крыніц вынікае, што яна не прадукуе электрычнасьць.
БелТА са спасылкай на міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня паведамляе,што сёлета ў Беларусі сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі сабралі 788.2 тысячы тонаў бульбы
Сыстэма рэгуляваньня цэнаў у Беларусі ня будзе адменена, заявіў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка 4 лістапада падчас паездкі ў Горадзенскую вобласьць.
Кітай — вялікая краіна, і ён нясе адказнасьць за мір на плянэце, падкрэсьліў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на перамовах у Пэкіне з кіраўніком кітайскага ўраду Лі Кэцянам.
Узброеныя сілы Ўкраіны атрымаюць больш як 40 тысяч пачак цыгарэт, якія былі сканфіскаваныя як кантрабанда і перавозіліся або без, або з акцызнымі маркамі Беларусі.
Экспарт калійных угнаеньняў з Беларусі ў 2022 годзе скароціцца на 50-60% , прагназуе канадзкая хімічная кампанія Nutrien.
Супрацоўнікаў Twitter папрасілі не прыходзіць у офіс у пятніцу, 4 лістапада, бо ў кампаніі праходзіць «скарачэньне працоўнай сілы». Апавяшчэньне пра свой лёс супрацоўнікі атрымаюць праз пошту.
Фіксаваная цана на расейскую нафту павысіць стабільнасьць рынку, лічаць краіны кааліцыі.
Эканаміст Дзьмітры Крук расказаў, як на эканоміку паўплывае рэгуляваньне цэнаў і да чаго гэта прывядзе.
Украінская кампанія-апэратар «Энэргаатам» паведаміла, што ў выніку расейскага абстрэлу Запароскай АЭС пашкоджаны дзьве апошнія высакавольтныя лініі сувязі з украінскай энэргасытэмай. Такім чынам, учора каля 23 гадзін станцыя «перайшла ў рэжым поўнага абясточваньня».
28-гадовая беларуская IT-прадпрымальніца, заснавальніца кампаніі Laava Tech Тацяна Зарэцкая заявіла, што пакідае сваю пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па фінансах і эканоміцы ў сувязі зь ціскам на яе блізкіх, сяброў і калег.
У чым прычыны велізарнага скачка цаны на газ у Эўропе сёлета? У якой ступені гэта вынік мэтанакіраванай палітыкі Масквы? Як хутка Эўропа зможа пераадолець залежнасьць ад расейскіх энэрганосьбітаў?
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, на якія праекты будуць накіраваныя $1,5 млрд крэдыту ад Расеі.
Суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» падкаст «Белсат» «Эканоміка з Чалым. Давайце разьбірацца».
У Маскве заявілі пра афіцыйнае вяртаньне ў дамову аб перавозцы ўкраінскага збожжа.
Акупацыйнае кіраўніцтва Запароскай АЭС загадала ўсім украінскім супрацоўнікам станцыі вызначыцца наконт падпісаньня працоўнага кантракту з «Росатомом».
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба перакананы, што наўмыснае зьнішчэньне Расеяй цывільнай інфраструктуры варта разглядаць як складнік генацыду і ваеннае злачынства.
У Міністэрстве па падатках і зборах расказалі, калі і на колькі могуць павялічыць падатак на першую кватэру.
Дэлегацыі ААН, Турцыі і Ўкраіны дамовіліся не плянаваць рух суднаў па Чорным моры на 2 лістапада.
6 кастрычніка Лукашэнка забараніў падвышаць цэны, пасьля ўрад выдаў пастанову, паводле якой падвышаць іх усё ж можна. Тым часам улады пасьпелі завесьці некалькі дзясяткаў крымінальных спраў. Хто яшчэ пацярпеў.
У Беларусі яшчэ мацней абмежавалі правы замежных уладальнікаў кампаній, уключаных у пералік юрыдычных асоб, замежным удзельнікам якіх забараняецца распараджацца акцыямі без дазволу ўладаў.
Сховішчы прыроднага газу ў Нямеччыне запоўненыя практычна да мяжы, паведаміла нямецкае інфармацыйнае агенцтва DPA. На канец кастрычніка ёмістасьці запоўненыя газам на 98,5 працэнта максымальнага абʼёму.
У калектыўным звароце да старшыні Наваполацкага гарвыканкама прадпрымальнікі прасілі растлумачыць ім, як працаваць у новых умовах з цэнаўтварэньнем, паведамляе «Віцебская Вясна».
На трэці дзень пасьля адмовы Расеі гарантаваць бясьпеку экспарту збожжа з Украіны, супраць якой Крэмль разьвязаў вайну, суда са збожжам працягваюць хадзіць паміж украінскімі і турэцкімі партамі.
Беларускі рассьледніцкі цэнтар — каманда беларускіх журналістаў-дасьледнікаў — апублікаваў аналіз непразрыстага бізнэсу аднаго з найбагацейшых бізнэсоўцаў Беларусі — Юрыя Чыжа.
Настаў час індывідуальным прадпрымальнікам «працаваць празрыста» і «не перашкаджаць лёгкай прамысловасьці працаваць», заявіў Аляксандар Лукашэнка 31 кастрычніка падчас дакладу прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі.
Крэдытны рэйтынг Беларусі ўпаў у тым ліку ад таго, што краіна працягвае абслугоўваць даўгі па эўрааблігацыях у рублях, што супярэчыць дакумэнтацыі аб каштоўных паперах.
З 1 лістапада беларускія чыноўнікі падрыхтавалі шэраг зьменаў у эканамічнай сфэры, якія непасрэдна закрануць грамадзян краіны.
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заявіла, што разам з Украінай і Турэччынай узгадніла плян адпраўкі 16 суднаў па Чорным моры ў рамках пагадненьня па экспарце ўкраінскага збожжа.
Расея прыпыніла свой удзел у так званай «збожжавай зьдзелцы» — пагадненьні аб вывазе з Украіны збожжа і іншых харчовых тавараў праз украінскія чарнаморскія парты. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны Расеі.
Касьмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» зрабіў новы здымак знакамітых «Стоўпаў Тварэньня», якія ўпершыню былі сфатаграфаваныя касьмічным тэлескопам Хабла ў 1995 годзе.
Міжнароднае агенцтва Fitch Ratings пацьвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта (IDR — Issuer Default Rating) Беларусі ў замежнай валюце на ўзроўні «RD» (абмежаваны дэфолт).
Вайна з высокімі цэнамі, якую ў Беларусі ініцыяваў Лукашэнка, ператварылася ў вайну з эканомікай. Урад разгублены, гандляры ня ведаюць, як працаваць далей, каб не збанкрутаваць і ня трапіць у турму.
Ранкам 27 кастрычніка сама меней у 13 гарадах Беларусі не адчыніліся гандлёвыя павільёны на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Што адбываецца сёньня? Свабода паглядзела на прыкладзе Гомля.
З 2035 году ў ЭЗ будзе забаронены продаж новых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згараньня, піша DW.
27 кастрычніка ў Баранавічах фактычна не працавалі два гарадзкія рынкі: Цэнтральны, дзе з 850 арандатараў на працоўныя месцы выйшлі толькі 20, і «Палескі кірмаш», на якім з 240 арандатараў працавалі толькі 40. У штатным рэжыме функцыянаваў толькі «Аляксееўскі».
Загрузіць яшчэ