Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад зноў працягнуў забарону на прадукцыю Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf 


Прадукцыя гандлёвай маркі Nivea, які належыць кампаніі Beiersdorf
Прадукцыя гандлёвай маркі Nivea, які належыць кампаніі Beiersdorf

Савет міністраў пастановай №744 ад 3 лістапада прадоўжыў яшчэ на паўгода забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў кампаній Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf. Пастанова набывае сілу 5 лістапада.

Забарона ўвозіць і рэалізоўваць тавары «недружалюбных вытворцаў» — груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal ды іншыя) — будзе дзейнічаць да 4 траўня 2023 году.

Яе ўвялі ў красавіку 2021 году Так улады адрэагавалі на нежаданьне спонсараў фінансаваць чэмпіянат сьвету па хакеі, які сёлета ў траўні меліся сумесна правесьці Рыга і Менск. У выніку спаборніцтвы адбыліся толькі ў сталіцы Латвіі, Беларусь такога права пазбавілі за масавыя парушэньні правоў чалавека.

Як адзначалася ў ранейшай пастанове, гэта рашэньне прынятае «для забесьпячэньня абароны нацыянальных інтарэсаў з улікам недружалюбных дзеяньняў у адносінах да беларускага народу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG