Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як таемны літоўскі партнэр дапамагаў Чыжу зарабляць мільярды на схемах з разбаўляльнікамі. Аналіз Беларускага расьсьледніцкага цэнтру


Юры Чыж
Юры Чыж

Беларускі расьсьледніцкі цэнтар — каманда беларускіх журналістаў-дасьледнікаў — апублікаваў аналіз непразрыстага бізнэсу аднаго з найбагацейшых бізнэсоўцаў Беларусі Юрыя Чыжа. Матэрыял быў створаны пры судзеяньні JournalismFund.

Вось галоўныя высновы дасьледаваньня:

  • Бізнэсовец Юры Чыж і яго літоўскі партнэр Вітольд Тамашэўскі (кампанія Savoil LLP) вывелі заробленыя ў Беларусі больш як 5 мільярдаў даляраў, атрымаўшы ад дзяржавы доступ да танных расейскіх нафтавых рэсурсаў.
  • Іх яны перапрадавалі пад выглядам растваральнікаў і разбаўляльнікаў. Бізнэс-кантакты Чыжа і Тамашэўскага ў Беларусі працягваюцца да гэтага часу.
  • На сумесныя праекты Чыжа і Тамашэўскага беларускія ўлады неаднаразова выдзялялі грошы зь дзяржаўнага бюджэту. Бізнэсоўцам давалі льготы і эксклюзіўныя магчымасьці для павелічэньня іх даходаў.
  • На заробленыя грошы Тамашэўскі набыў вілы і апартамэнты ў Літве, Гішпаніі і Швайцарыі.
  • Бізнэс-імпэрыя Чыжа ня цалкам разбураная, нягледзячы на дзьве крымінальныя справы супраць яго. Шэраг актываў бізнэсоўца кантралююць ягоныя сваякі і набліжаныя да яго асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG