Раней паведамлялася, што расейскі бок выдзяляе Беларусі гэтыя грошы на арганізацыю вытворчасьці імпартазамяшчальнай прадукцыі.
Цяпер, паводле слоў Рамана Галоўчанкі, ідзе працэдура вэрыфікацыі бізнэс-плянаў. Беларусь нібыта прапанавала расейскаму боку больш за дзясятак імпартазамяшчальных праектаў.
«Толькі два праекты ўжо прынятыя. Гэта БелАЗ і яшчэ адзін. Прыкладна $1,2 млрд — гэта цывільныя праекты. І яшчэ каля $200 млн — вайсковыя. Гэта будзе мікраэлектроніка ў асноўным. Практычна ўсе праекты — гэта машынабудаваньне», — расказаў прэмʼер-міністар.
Як піша Белта, Беларусь мае неабходныя кампэтэнцыі, але каб поўнасьцю задаволіць патрэбы расейскага рынку пасьля сыходу адтуль заходніх прадпрыемстваў, краіна мусіць значна пашыраць або мадэрнізаваць свае вытворчыя пляцоўкі.