БТ паказала новую стужку з абвінавачаньнем «Белгазпрамбанку», якім кіраваў Віктар Бабарыка, у рэйдэрскім захопе дробнага бізнэсу ў розных рэгіёнах Беларусі. Юрыст Віктара Бабарыкі Максім Знак тлумачыць, што спагнаньне запазычанасьці на падставе дамовы — цалкам законная дзейнасьць банку.
Перад пачаткам «Славянскага базару» Віцебск старанна прыбіраюць.
Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў сёньня падчас выступу перад працаўнікамі менскага вытворчага аб’яднаньня «Атлянт».
Свабода паспрабавала адшукаць склад злачынства ў вялікім сюжэце АНТ, дзе Віктара Бабарыку і ягоных былых падначаленых абвінавацілі ў хабары і адмываньні грошай.
За мяжой беднасьці ўсё яшчэ знаходзіцца кожны пяты жыхар краіны, вынікае з дасьледаваньня BEROC.
Гэта істотна вышэй за сярэдні заробак у галіне спорту і фізычнай культуры (1023,2 рубля ў траўні) і нават сярэдні заробак па Беларусі (1227,9 рубля ў траўні).
З 26 міні-праектаў у кірунку «Спадчына» агульнай вартасьцю 1,47 мільёна эўра сукупна амаль 180 тысяч эўра будуць выдаткаваныя на тры беларускія праекты.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з работнікамі менскага заводу «Атлант», заявіў, што Беларусь і надалей будзе адмяраць сваё разьвіцьцё «пяцігодкамі».
Найлепей сябе адчуваюць «айцішнікі» ў кампаніях, якія працуюць на ўласны прадукт.
Польскі Getin Holding, які валодае беларускім «Ідэя Банкам», пачаў перамовы аб магчымым продажы даччынага беларускага банку. Такая інфармацыя разьмешчаная на сайце польскага холдынгу.
Парушэньні Amazon «былі невідавочнымі, а таксама былі добраахвотна раскрытыя самой кампаніяй», ад чаго сума штрафу стала параўнальна невялікай.
Тым часам Латвія — самая маленькая краіна з суседніх зь Беларусьсю, з насельніцтвам, меншым у 5 разоў — мае пусьціць 4,5 млрд эўра на пераадоленьне каранавіруснага крызісу.
На нарадзе 19 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка нагадаў, што прэм’ер-міністар і кіраўнік Нацбанку адказваюць за рост ВУП і даходы людзей.
Рэгуляваньне адмянілі адносна кавы, мясных і рыбных кансэрваў, сухога малака, мыла цьвёрдага і гаспадарчага, запалак, пракладак гігіенічных, падгузкаў (дзіцячых і дарослых), туалетнай паперы.
Кампанія LinkedIn і сэрвіс відэаканфэрэнцый Zoom прыпынілі разгляд запытаў уладаў Ганконгу аб перадачы ім пэрсанальных дадзеных карыстальнікаў.
Пастаўкі азотных угнаеньняў, нафтапрадуктаў і іншай мінэральнай прадукцыі складаюць аснову гандлёвых дачыненьняў Беларусі і Ўкраіны.
Рэзэрвы вырасьлі на 916,4 млн даляраў за месяц, у якім Беларусь пазычыла праз эўрабонды 1,25 мільярда даляраў.
У Беларусі адмянілі дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на некаторыя тавары, якія стрымліваліся падчас ажыятажнага попыту на фоне распаўсюду каранавірусу і сытуацыі на валютным рынку.
Прамысловасьць за першыя 5 месяцаў 2020 году сышла ў мінус, а сельская гаспадарка дэманструе рост. Экспарт вырас на 5,6%, а ў Эўразьвяз — на 48,3%. Свабода разабралася, як гэта атрымалася.
За другі квартал сродкі кліентаў у «Белгазпрамбанку» скараціліся на 30%, або больш як на 1 мільён рублёў, спасылаецца БелаПАН на фінансавую справаздачнасьць установы.
Сытуацыя на беларускім рынку працы кіруецца, людзі захавалі працоўныя месцы, хоць вымушаная няпоўная занятасьць павялічылася ў чатыры разы, заявіла міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч.
У «Менскводаканале» паведамілі, што прычыну забруджваньня пітной вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах Менску дагэтуль не знайшлі, вядзецца сьледзтва і ўнутранае расьсьледаваньне.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 247 «Аб будаўніцтве жылых памяшканьняў».
За першае паўгодзьдзе 2020-га з Расеі паставілі толькі 4,65 млн тонаў нафты. На ІІІ квартал дамовіліся на 5,75 млн тонаў.
Савету Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам даручана ўдасканаліць парадак спагнаньня дзяржаўнага збору за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку на ўдзел у дарожным руху без прывязкі да праходжаньня тэхагляду.
Кіраўнік Нацбанку Ўкраіны Якаў Смалій напісаў заяву аб звальненьні.
Летась за 4 месяцы ўсе беларускія арганізацыі спрацавалі з прыбыткам 4,5 мільярда. А сёлета за такі ж пэрыяд напрацавалі на мінус 458 мільёнаў. Свабода разьбіралася, што адбываецца і як ратаваць эканоміку.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне «Аб дадатковых захадах у вырашэньні актуальных пытаньняў жыцьцядзейнасьці насельніцтва».
Выканаўшы рашэньне Стакгольмскага арбітражнага суду, «Газпром» пералічыў на рахунак нафтагазавай кампаніі PGNiG 1,5 мільярда.
Дамова паміж Беларусьсю і Эўразьвязам аб спрашчэньні візавага рэжыму набыла моц 1 ліпеня.
Гэта кіраўнік гомельскай філіі «Белгазпрамбанку» Валер Нікалаенка. Яго затрымалі яшчэ 26 чэрвеня, у мінулую пятніцу. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Грамадзянка Ўкраіны зьвярнулася ў міліцыю і да Аляксандра Лукашэнкі.
Эстонскі чыноўнік раскрытыкаваў Літву за непасьлядоўнасьць, заявіўшы, што «цяжка пасьпяваць» за зьменлівымі пазыцыямі Вільні да імпарту энэргіі зь Беларусі.
Танкер з 85 тысячамі тон азэрбайджанскай нафты для Беларусі прыбыў у порт Адэсы і стаў пад разгрузку, паведаміў прадстаўнік канцэрну «Белнафтахім» Аляксандар Цішчанка.
Канцэрн «Белнафтахім» канстатуе высокі ўзровень закрэдытаванасьці падведамасных прадпрыемстваў. Асноўны аб’ём рэсурсаў прыцягнуты на падтрыманьне бягучай дзейнасьці.
Раней запуск плянаваўся на ліпень. Да выбараў не пасьпеюць?
Амбасадары ЭЗ узгаднілі сьпіс 14 «бясьпечных» краін, грамадзяне якіх змогуць уяжджаць у краіны Эўразьвязу. З пераліку выключылі ЗША, Бразылію і Кітай. Пра гэта паведамляе BBC News.
Як арганізавана праца ў Менскім гарадзкім водаканале? Як ён стаў закладнікам сыстэмы? Расказала Ірына Ланько, якая працавала намесьніцай кіраўніка ачышчальных забудоваў «Менскводаканалу», чатыры гады таму пайшла адтуль і цяпер жыве ў Празе і займаецца навуковай працай.
26 чэрвеня ў Горадні затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Яўгена Амплеева. Пра гэта праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведаміла каардынатарка ініцыятыўнай групы па Гарадзеншчыне Вольга Каракіна.
Аляксандар Лукашэнка 26 чэрвеня заявіў, што спраўджваюцца ягоныя прагнозы аб разьвіцьці сытуацыі ў сьвеце на фоне прынятых у розных краінах захадаў для супрацьдзеяньня пандэміі каранавірусу.
Паводле галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менску, у траўні налічаны сярэдні заробак у сталіцы склаў 1 771 рубель, што на 50 рублёў або на 2,9% больш, чым у красавіку, паведамляе БелаПАН.
Міністэрства разьвіцьця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Ўкраіны ў інтарэсах пяці нацыянальных вытворцаў пачало антыдэмпінгавае расьсьледаваньне аб пастаўках фанэры зь Беларусі. Вытворцы паскардзіліся на дэмпінгавыя цэны і аб’ём беларускіх паставак.
Кампанія Google плянуе рэалізаваць у Польшчы інвэстыцыйны праект на суму каля 2 мільярдаў даляраў. Пра гэта паведаміла газэта Puls Biznesu.
У Мінэканомікі паведамілі, што ў Беларусі падтрымку дзяржавы ва ўмовах пандэміі адчулі на сабе 2,5 тысячы кампаній. Свабода паглядзела, каму дапамагла дзяржава.
«Калісьці ў Гішпаніі жыве або жыў, вось зараз пандэмія выкінула адтуль. „Хачу заводы“. Госпад з табой. 26 мільёнаў стратаў, не пачаўшы працаваць. Навошта? Я кажу: не разумею, навошта? І Баскаў тут: вось ён такі добры і іншае. Я кажу: вось удвох ідзіце».
3 ліпеня трэцюю лінію менскага мэтро не адкрыюць, як абяцалі раней, сказалі Tut.by у «Менскмэтрабудзе».
Пра гэта кіраўнік дзяржавы расказаў падчас сустрэчы з жыхарамі Берасьця 22 чэрвеня.
Упершыню ў Беларусі прыватная кампанія атрымлівае для сваіх супрацоўнікаў права насіць і выкарыстоўваць баявую зброю.
Урад Расеі ўхваліў праект пратаколу аб унясеньні зьменаў у беларуска-расейскае міжурадавае пагадненьне 2011 году аб выдзяленьні Беларусі крэдыту для будаўніцтва АЭС.
Загрузіць яшчэ