Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю працягнула дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на сацыяльна значныя тавары на 90 дзён.
Дзяржаўная рада абароны Літвы прызнала, што Астравецкая АЭС уяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы, і пастанавіла, што рабіць для абароны насельніцтва.
Беларускі валавы ўнутраны прадукт упаў на 1,7% у параўнаньні зь першай паловай мінулага году.
Колькі атрымліваюць прэзыдэнты?
Чырвоны касьцёл у Менску застаецца ўласнасьцю дзяржавы і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі.
Дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў стварае рызыкі для беларускага рубля і можа справакаваць паскарэньне інфляцыі.
Хакеры ўзламалі некалькі дзясяткаў твітэр-акаўнтаў, у тым ліку Біла Гейтса, Ілана Маска, Барака Абамы, Джо Байдэна, Майкла Блумбэрга і Джэфа Бэзаса.
Танкер чакаюць у порце літоўскай Клайпеды 6–8 жніўня, адтуль нафту даставяць на «Нафтан» чыгункай да канца месяца.
Прэзыдэнт Літвы Наўседа заявіў, што Літва дапамагла б забясьпечыць рэзэрвы энэргіі, калі б праз непаладкі на БелАЭС узьнікла рызыка для Беларусі ці рэгіёну.
У Беларусі «Росатом» актыўна працуе над атрыманьнем дазволу на правядзеньне фізычнага пуску атамнай электрастанцыі, будаўнічыя работы таксама ідуць інтэнсіўна.
Колькі атрымліваюць (альбо паказваюць у дэклярацыях) прэзыдэнты іншых краінаў? Параўнаем у далярах.
Гітанас Наўседа склікае ў чацьвер пасяджэньне Дзяржаўнай рады абароны (ДРА) у сувязі з надыходзячым запускам Беларускай АЭС у Астраўцы, паведамляе Інтэрфакс.
Работы для падрыхтоўкі першага энэргаблёку Беларускай АЭС знаходзяцца на завяршальным этапе.
З красавіка па травень дэпазыты фізычных асобаў у рублях зьменшыліся на 80 мільёнаў рублёў.
14 ліпеня эканамічны суд Менску прыняў рашэньне распачаць вытворчасьць па справе аб банкруцтве кампаніі «Трайпл».
Нафта з Азэрбайджану пачала паступаць на Мазырскі НПЗ, паведаміў прэсавы сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандар Цішчанка.
Гульнявы бізнэс афіцыйна забаранілі ва Ўкраіне з 2009 году, але экспэрты сьведчылі, што ён проста працаваў «у цені».
Нацыянальны банк 13 ліпеня разаслаў па банках лісты, у якіх рэкамэндуе не павышаць працэнты па выдадзеных крэдытах у аднабаковым парадку і зьменшыць пені за пратэрміноўку выплат.
Вярхоўны суд Латвіі адмяніў прынятае пазалетась рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі аб спагнаньні грашовай кампэнсацыі з расейска-латвійскай кампаніі LatRosTrans на карысьць ААТ «Гомельтранснафта Дружба».
Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект пратаколу, якім уносяцца зьмены ў міжурадавае беларуска-расейскае пагадненьне аб крэдыце на будаўніцтва БелАЭС. Адпаведны ўказ № 263 апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У 2019 годзе колькасьць грамадзянаў Беларусі, якія выехалі працаваць за мяжу, дасягнула рэкорднага значэньня, спасылаецца БелаПАН на зьвесткі, апублікаваныя ў штогадовым бюлетэні «Працоўныя рэсурсы і занятасьць насельніцтва Рэспублікі Беларусь».
Вясной 2020 году вугорская авіякампанія WizzAir плянавала пачаць палёты маршрутам Будапэшт — Менск, але рэйсы так і не пачалі. Падчас візыту ў Менск у чэрвені прэм’ер-міністар Вугоршчыны зноў паабяцаў, што рэйс распачнуць неўзабаве.
БТ паказала новую стужку з абвінавачаньнем «Белгазпрамбанку», якім кіраваў Віктар Бабарыка, у рэйдэрскім захопе дробнага бізнэсу ў розных рэгіёнах Беларусі. Юрыст Віктара Бабарыкі Максім Знак тлумачыць, што спагнаньне запазычанасьці на падставе дамовы — цалкам законная дзейнасьць банку.
Перад пачаткам «Славянскага базару» Віцебск старанна прыбіраюць.
Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў сёньня падчас выступу перад працаўнікамі менскага вытворчага аб’яднаньня «Атлянт».
Свабода паспрабавала адшукаць склад злачынства ў вялікім сюжэце АНТ, дзе Віктара Бабарыку і ягоных былых падначаленых абвінавацілі ў хабары і адмываньні грошай.
За мяжой беднасьці ўсё яшчэ знаходзіцца кожны пяты жыхар краіны, вынікае з дасьледаваньня BEROC.
Гэта істотна вышэй за сярэдні заробак у галіне спорту і фізычнай культуры (1023,2 рубля ў траўні) і нават сярэдні заробак па Беларусі (1227,9 рубля ў траўні).
З 26 міні-праектаў у кірунку «Спадчына» агульнай вартасьцю 1,47 мільёна эўра сукупна амаль 180 тысяч эўра будуць выдаткаваныя на тры беларускія праекты.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з работнікамі менскага заводу «Атлант», заявіў, што Беларусь і надалей будзе адмяраць сваё разьвіцьцё «пяцігодкамі».
Найлепей сябе адчуваюць «айцішнікі» ў кампаніях, якія працуюць на ўласны прадукт.
Польскі Getin Holding, які валодае беларускім «Ідэя Банкам», пачаў перамовы аб магчымым продажы даччынага беларускага банку. Такая інфармацыя разьмешчаная на сайце польскага холдынгу.
Парушэньні Amazon «былі невідавочнымі, а таксама былі добраахвотна раскрытыя самой кампаніяй», ад чаго сума штрафу стала параўнальна невялікай.
Тым часам Латвія — самая маленькая краіна з суседніх зь Беларусьсю, з насельніцтвам, меншым у 5 разоў — мае пусьціць 4,5 млрд эўра на пераадоленьне каранавіруснага крызісу.
На нарадзе 19 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка нагадаў, што прэм’ер-міністар і кіраўнік Нацбанку адказваюць за рост ВУП і даходы людзей.
Рэгуляваньне адмянілі адносна кавы, мясных і рыбных кансэрваў, сухога малака, мыла цьвёрдага і гаспадарчага, запалак, пракладак гігіенічных, падгузкаў (дзіцячых і дарослых), туалетнай паперы.
Кампанія LinkedIn і сэрвіс відэаканфэрэнцый Zoom прыпынілі разгляд запытаў уладаў Ганконгу аб перадачы ім пэрсанальных дадзеных карыстальнікаў.
Пастаўкі азотных угнаеньняў, нафтапрадуктаў і іншай мінэральнай прадукцыі складаюць аснову гандлёвых дачыненьняў Беларусі і Ўкраіны.
Рэзэрвы вырасьлі на 916,4 млн даляраў за месяц, у якім Беларусь пазычыла праз эўрабонды 1,25 мільярда даляраў.
У Беларусі адмянілі дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на некаторыя тавары, якія стрымліваліся падчас ажыятажнага попыту на фоне распаўсюду каранавірусу і сытуацыі на валютным рынку.
Прамысловасьць за першыя 5 месяцаў 2020 году сышла ў мінус, а сельская гаспадарка дэманструе рост. Экспарт вырас на 5,6%, а ў Эўразьвяз — на 48,3%. Свабода разабралася, як гэта атрымалася.
За другі квартал сродкі кліентаў у «Белгазпрамбанку» скараціліся на 30%, або больш як на 1 мільён рублёў, спасылаецца БелаПАН на фінансавую справаздачнасьць установы.
Сытуацыя на беларускім рынку працы кіруецца, людзі захавалі працоўныя месцы, хоць вымушаная няпоўная занятасьць павялічылася ў чатыры разы, заявіла міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч.
У «Менскводаканале» паведамілі, што прычыну забруджваньня пітной вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах Менску дагэтуль не знайшлі, вядзецца сьледзтва і ўнутранае расьсьледаваньне.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 247 «Аб будаўніцтве жылых памяшканьняў».
За першае паўгодзьдзе 2020-га з Расеі паставілі толькі 4,65 млн тонаў нафты. На ІІІ квартал дамовіліся на 5,75 млн тонаў.
Савету Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам даручана ўдасканаліць парадак спагнаньня дзяржаўнага збору за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку на ўдзел у дарожным руху без прывязкі да праходжаньня тэхагляду.
Кіраўнік Нацбанку Ўкраіны Якаў Смалій напісаў заяву аб звальненьні.
Летась за 4 месяцы ўсе беларускія арганізацыі спрацавалі з прыбыткам 4,5 мільярда. А сёлета за такі ж пэрыяд напрацавалі на мінус 458 мільёнаў. Свабода разьбіралася, што адбываецца і як ратаваць эканоміку.
Загрузіць яшчэ