Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 ліпеня ЭЗ адкрывае межы для турыстаў з 14 краін. Поўны сьпіс


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амбасадары ЭЗ узгаднілі сьпіс 14 «бясьпечных» краін, грамадзяне якіх змогуць уяжджаць у краіны Эўразьвязу. З пераліку выключылі ЗША, Бразылію і Кітай. Пра гэта паведамляе BBC News.

У сьпісе Альжыр, Аўстралія, Канада, Грузія, Японія, Чарнагорыя, Марока, Новая Зэляндыя, Руанда, Сэрбія, Паўднёвая Карэя, Тайлянд, Туніс і Ўругвай.

Беларусі сярод «бясьпечных» краін няма. Працэдура ЭЗ у фармалізацыі сьпісу і крытэраў, паводле якіх краіны ацэньваюцца як «бясьпечныя», павінна быць завершана да 12.00 аўторка. Адзначаецца, што пералік ухвалілі мінімум 55% краін ЭЗ.

Турыстычныя краіны блёку, такія як Грэцыя і Партугалія, выступалі за пашыраны сьпіс, бо іхная эканоміка залежыць у асноўным ад турызму. У той жа час найбольш пацярпелыя ад пандэміі краіны — Францыя і Нямеччына — прапанавалі кароткі пералік краін зь нізкім узроўнем захворваньня, а таксама якасным мэдычным абслугоўваньнем і надзейнымі зьвесткамі пра выпадкі інфікаваньня COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG