Беларускія ўлады прапануюць адмовіцца ад паслугаў пасярэднікаў, каб зьнізіць цану імпартаванай прадукцыі. На думку віцэ-прэм’ера Пятра Пракаповіча, няправільна, што адзін і той жа тэлевізар замежнай маркі каштуе ў Менску даражэй, чым у Маскве. Чыноўнік перакананы: шматлікія пасярэднікі, якія накручваюць кошты, павінны быць «выдаленыя», а гандлёвыя сеткі мусяць працаваць наўпрост з вытворцамі. Што ў такім разе стане з айчыннымі прадпрыемствамі, якія па ўсіх паказьніках прайграюць канкурэнтную барацьбу замежнікам?