Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны зьвяз: шышкі замест пышак. Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 18-й


Віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, абвінаваціў у сёлетнім эканамічным правале Мытны зьвяз. Чаму да ўступленьня ў Зьвяз Беларусь не праводзіла аналітычнай працы? Якія арыенціры ў саюзе мае кожны з хаўрусьнікаў?

Таксама ў праграме:

У Менск прыехаў прэзыдэнт Эквадору – ці будзе плён ад гэтага візыту? Беларусь зацікаўленая ў эквадорскай нафце і карысных выкапнях, а таксама ў продажы грузавікоў і сельгастэхнікі.

Смалявіцкія ўлады прапануюць даць імёны знаных беларусаў тром дзясяткам новых вуліц.

У Менску напаляюцца жарсьці вакол удзелу ў Эўрабачаньні аўстрыйскага транссэксуала. Як называць Канчыту Вурст – “яна” ці “ён”?

Патэлефануйце ў жывы эфір і падзяліцеся сваёй думкай: Ці падтрымалі б вы ўрадавае рашэньне выйсьці з Мытнага зьвязу і плаціць за нафту і газ па рынкавых цэнах? Тэлефон студыі: +375 29 6514204 (Вэлком).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG