За 20 гадоў дыпляматычных адносінаў гэта першае наведваньне Беларусі кіраўніком Эквадору. Зрэшты, асаблівых прычын сустракацца на вышэйшым узроўні і не было: аснову двухбаковага гандлю складаюць пастаўкі беларускіх калійных і азотных угнаеньняў, а з Эквадору ў Беларусь плывуць пераважна бананы ды іншая экзатычная садавіна.
Але з улікам падабенства структуры эквадорскай эканомікі да вэнэсуэльскай афіцыйны Менск не губляе надзеяў атрымаць доступ да здабычы эквадорскай нафты і карысных выкапняў. Таксама беларускае кіраўніцтва спадзяецца коштам мясцовага рынку разгрузіць склады, затавараныя трактарамі, грузавымі аўтамабілямі, сельгастэхнікай. Адметна, што ля трапу самалёта прэзыдэнта Карэа сустракаў Віктар Шэйман, якога Лукашэнка прызначыў галоўным куратарам па Лацінскай Амэрыцы.
Загадчык катэдры міжнародных адносінаў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Сяргей Кізіма сьцьвярджае, што з улікам наяўных фактараў Эквадор для Беларусі становіць рэальны, а ня ўяўны інтарэс:
«Эквадор у дадзены момант зацікаўлены ў тым, каб распрацоўваць на сур’ёзным узроўні свае шматлікія радовішчы. Эквадор у гэтым пляне сапраўды вельмі багата адораны: на тэрыторыі краіны багатыя запасы нафты — чацьвёртае месца ў Лацінскай Амэрыцы. Таксама досыць багатыя запасы прыроднага газу, вялікія радовішчы золата, медзі і шэрагу іншых каляровых мэталаў, якія, вядома ж, шырока запатрабаваныя ва ўсясьветнай эканоміцы».
Падобна, у Менску досьвед стратных танкерных паставак нафты з Вэнэсуэлы не ўлічылі. Тры гады таму, на тле чарговага абвастрэньня адносінаў з Расеяй, з высокіх трыбунаў таксама заяўлялася: вэнэсуэльская нафта можа цалкам замяніць расейскую. На справе ж выявілася, што мудрагелістая лягістыка ўдвая падвышае канчатковы цэньнік — мала таго, што танкер плыве больш за месяц, дык паўстае праблема, як даставіць сыравіну з порту.
Калі ў эканамічнай галіне бакі абмяжоўваюцца дэклярацыяй намераў, то ў палітычнай сфэры пануе поўнае адзінства поглядаў. Прымаючы ў пампэзнай рэзыдэнцыі Рафаэля Карэа, Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў — самае галоўнае, што і Беларусь, і Эквадор аднолькава разумеюць парадак дня ў міжнародных адносінах: «Мы разам змагаемся за тое, каб сьвет быў шматпалярны». Суразмоўцы пагадзіліся, што аднадумцы павінны яднацца, а значыць, трэба яшчэ больш наблізіць Беларусь да Лацінскай Амэрыкі, а Лацінскую Амэрыку — да Беларусі. У якасьці ідэйнага арыенціру палітыкі чакана згадалі Вэнэсуэлу, якая і пры Уга Чавэсу, і пры цяперашнім кіраўніку Нікаласу Мадуру супрацьстаіць міжнароднаму імпэрыялізму.
Ці здолее новы сябра Карэа замяніць Лукашэнку «брата» Чавэса? Палітоляг Алесь Лагвінец перакананы: знайсьці паўнавартасную замену эксцэнтрычнаму вэнэсуэльскаму лідэру, у якога, сярод іншага, заўсёды можна было пазычыць да новага крэдыту, амаль немагчыма:
«Чыста на ўзроўні рыторыкі, вядома, Лукашэнка шукае людзей, якія выказваюцца аднолькава зь ім на тэму міжнароднай палітыкі. І тут любы кіраўнік любой дзяржавы, нават самай далёкай, экзатычнай, яму даспадобы. Але наколькі ў Лацінскай Амэрыцы сёньня ёсьць іншая фігура, такая ж калярытная, як Уга Чавэс, — тут пытаньне адкрытае. Мне падаецца, што Лукашэнка меў з Чавэсам свае гешэфты і Чавэс так ці інакш пэўны час спансіраваў Лукашэнку. Я думаю, што ў сёньняшнім сьвеце і ў сёньняшняй Лацінскай Амэрыцы Лукашэнку будзе вельмі складана знайсьці кагосьці, хто змог бы замяніць яму вэнэсуэльскага дыктатара».
Нягледзячы на адносную мініятурнасьць (гэта самая маленькая краіна на тэрыторыі Андаў), Эквадор праславіўся сваёй дружалюбнасьцю — тут дзейнічае бязьвізавы рэжым для ўсіх без выключэньня краінаў. У той жа час беларускія візы — адны з самых дарагіх у сьвеце.
Трымае Эквадор пальму першынства і па іншым паказьніку — афіцыйны Кіта адмовіўся выплочваць зьнешнія запазычанасьці... з прынцыпу. Дарэчы, вось ужо больш за 10 гадоў разьліковая валюта ў Эквадоры — амэрыканскі даляр, які выцесьніў мясцовы сукрэ. Дзякуючы экспарту прыродных рэсурсаў, сярэдні заробак эквадорцаў перавышае 650 даляраў, што нямала пры невысокіх коштах жыцьця.
Але з улікам падабенства структуры эквадорскай эканомікі да вэнэсуэльскай афіцыйны Менск не губляе надзеяў атрымаць доступ да здабычы эквадорскай нафты і карысных выкапняў. Таксама беларускае кіраўніцтва спадзяецца коштам мясцовага рынку разгрузіць склады, затавараныя трактарамі, грузавымі аўтамабілямі, сельгастэхнікай. Адметна, што ля трапу самалёта прэзыдэнта Карэа сустракаў Віктар Шэйман, якога Лукашэнка прызначыў галоўным куратарам па Лацінскай Амэрыцы.
Загадчык катэдры міжнародных адносінаў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Сяргей Кізіма сьцьвярджае, што з улікам наяўных фактараў Эквадор для Беларусі становіць рэальны, а ня ўяўны інтарэс:
Эквадор зацікаўлены ў тым, каб распрацоўваць на сур’ёзным узроўні свае шматлікія радовішчыСяргей Кізіма
Падобна, у Менску досьвед стратных танкерных паставак нафты з Вэнэсуэлы не ўлічылі. Тры гады таму, на тле чарговага абвастрэньня адносінаў з Расеяй, з высокіх трыбунаў таксама заяўлялася: вэнэсуэльская нафта можа цалкам замяніць расейскую. На справе ж выявілася, што мудрагелістая лягістыка ўдвая падвышае канчатковы цэньнік — мала таго, што танкер плыве больш за месяц, дык паўстае праблема, як даставіць сыравіну з порту.
Калі ў эканамічнай галіне бакі абмяжоўваюцца дэклярацыяй намераў, то ў палітычнай сфэры пануе поўнае адзінства поглядаў. Прымаючы ў пампэзнай рэзыдэнцыі Рафаэля Карэа, Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў — самае галоўнае, што і Беларусь, і Эквадор аднолькава разумеюць парадак дня ў міжнародных адносінах: «Мы разам змагаемся за тое, каб сьвет быў шматпалярны». Суразмоўцы пагадзіліся, што аднадумцы павінны яднацца, а значыць, трэба яшчэ больш наблізіць Беларусь да Лацінскай Амэрыкі, а Лацінскую Амэрыку — да Беларусі. У якасьці ідэйнага арыенціру палітыкі чакана згадалі Вэнэсуэлу, якая і пры Уга Чавэсу, і пры цяперашнім кіраўніку Нікаласу Мадуру супрацьстаіць міжнароднаму імпэрыялізму.
Ці здолее новы сябра Карэа замяніць Лукашэнку «брата» Чавэса? Палітоляг Алесь Лагвінец перакананы: знайсьці паўнавартасную замену эксцэнтрычнаму вэнэсуэльскаму лідэру, у якога, сярод іншага, заўсёды можна было пазычыць да новага крэдыту, амаль немагчыма:
«Чыста на ўзроўні рыторыкі, вядома, Лукашэнка шукае людзей, якія выказваюцца аднолькава зь ім на тэму міжнароднай палітыкі. І тут любы кіраўнік любой дзяржавы, нават самай далёкай, экзатычнай, яму даспадобы. Але наколькі ў Лацінскай Амэрыцы сёньня ёсьць іншая фігура, такая ж калярытная, як Уга Чавэс, — тут пытаньне адкрытае. Мне падаецца, што Лукашэнка меў з Чавэсам свае гешэфты і Чавэс так ці інакш пэўны час спансіраваў Лукашэнку. Я думаю, што ў сёньняшнім сьвеце і ў сёньняшняй Лацінскай Амэрыцы Лукашэнку будзе вельмі складана знайсьці кагосьці, хто змог бы замяніць яму вэнэсуэльскага дыктатара».
Нягледзячы на адносную мініятурнасьць (гэта самая маленькая краіна на тэрыторыі Андаў), Эквадор праславіўся сваёй дружалюбнасьцю — тут дзейнічае бязьвізавы рэжым для ўсіх без выключэньня краінаў. У той жа час беларускія візы — адны з самых дарагіх у сьвеце.
Трымае Эквадор пальму першынства і па іншым паказьніку — афіцыйны Кіта адмовіўся выплочваць зьнешнія запазычанасьці... з прынцыпу. Дарэчы, вось ужо больш за 10 гадоў разьліковая валюта ў Эквадоры — амэрыканскі даляр, які выцесьніў мясцовы сукрэ. Дзякуючы экспарту прыродных рэсурсаў, сярэдні заробак эквадорцаў перавышае 650 даляраў, што нямала пры невысокіх коштах жыцьця.
Цэны ў Эквароды і Беларусі, у далярах ЗША
Прадукт | Цана ў Эквароды | Цана ў Беларусі |
Бэнзын | 0,40 | 1 |
1кг каўбасы | 3 | >10 |
1кг сьвініны | 5 | 8 |
1кв.м нерухомасьці ў спальным раёне | 600-700 | 2000 |