Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягніком з Эўропы ў Азію праз Басфор


Пратока Басфор
Пратока Басфор

У Турэччыне ў аўторак адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцьця чыгуначнага тунэлю пад дном праліва Басфор, які падзяляе эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбула.

Будаўніцтва тунэля стала ўлюбёнай будоўляй прэм’ер-міністра Рэджэпа Эрдагана, хоць першыя праекты падобнага збудаваньня пачалі разглядацца яшчэ ў XIX стагодзьдзі султанамі Асманскай імпэрыі.

Як паведамляе ВВС, будаўнічыя працы пачаліся ў 2004 годзе, але іх затрымалі археалягічныя раскопкі. Тунэль даўжынёй 1,4 кілямэтра праектаваўся як ўстойлівы да моцных падземных штуршкоў.

Будаўніцтва абышлося ў 4 мільярды даляраў, з якіх чвэрць выдзеліла Японія. Турэцкі ўрад спадзяецца, што новы тунэль стане сувязным зьвяном на найважнейшым маршруце грузаперавозак з Кітая ў Заходнюю Эўропу.

Як перадае агенцтва AFP, нават пасьля афіцыйнага адкрыцьця тунэль пад Басфорам будзе ня цалкам гатовы да эксплюатацыі. Тая частка, якая будзе эксплюатавацца, вельмі абмежаваная, усё астатняе адкладзена надоўга.

На цырымоніі адкрыцьця тунэля будзе прысутнічаць прэм’ер-міністар Японіі Сіндзі Абэ. Яго запрасілі ў знак прызнаньня ролі Банка Японіі як найбуйнейшага фундатара праекта.

У стамбульскай мэрыі лічаць, што тунэль зьнізіць нагрузку на два масты праз Басфор, якія існуюць, і прытупіць вастрыню праблемы коркаў і загазаванасьці атмасфэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG