Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар: Павышаць пэнсійны ўзрост у Беларусі не плянуюць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Беларусі не плянуюць зьмяняць тэрмін выхаду на пэнсію.

Пра гэта паведаміла, выступаючы на сумесным паседжаньні дэпутатаў абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі, міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Яна сказала, што «пытаньне пра павышэньне пэнсійнага ўзросту нават не абмяркоўваецца».

Міністар сказала, што, на яе погляд, назапашвальная пэнсійная сыстэма — цікавая і прагрэсіўная, аднак у Беларусі на дадзены момант ня можа быць выкарыстана, таму што ўлады ня могуць гарантаваць вяртаньня грошай з працэнтамі з улікам інфляцыі.

Сёньня пэнсійны ўзрост у Беларусі складае: 55 гадоў для жанчыны і 60 — для мужчыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG