Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы хочуць ведаць, ці парушаюцца правы Баўмгертнэра


Уладзіслаў Баўмгертнэр
Уладзіслаў Баўмгертнэр

Пра гэта ў размове з карэспандэнтам Свабоды паведаміў загадчык консульскага аддзелу пасольства Расеі ў Менску Ігар Карагін.

«Гэтая справа пераходзіць да двух Сьледчых камітэтаў — Беларусі і Расеі. Праз тое, што не было просьбаў ці прапановаў з боку Ўладзіслава Артуравіча Баўмгертнэра пра сустрэчу, згодна зь Менскай канвэнцыяй не радзей чым адзін раз у два месяцы мы можам запытваць пра сустрэчу. Напішам запыт, як толькі пачнецца лістапад. Мы толькі маем высьветліць, ці не парушаюцца правы чалавека.

Таму, калі ня будзе дадатковага звароту, то будзем запытваць не радзей аднаго разу ў два месяцы. Зь яго боку ні пажаданьняў, ні просьбаў пра сустрэчу не было», — патлумачыў Ігар Карагін.

Беларускі адвакат Зьміцер Гарачка пацьвердзіў карэспандэнту Свабоды, што на просьбу Баўмгертнэра ніякай інфармацыі і камэнтароў, як і раней, не падае.

28 кастрычніка стала вядома, што тэрмін расьсьледаваньня крымінальнай справы супраць топ-мэнэджараў Беларускай калійнай кампаніі падоўжаны на два месяцы. Мера стрыманьня ў дачыненьні да гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра не зьмянілася. Ён застаецца пад хатнім арыштам на здымнай кватэры ў Менску.

Сьледчы камітэт абвінавачвае Баўмгертнэра ў злоўжываньнях уладай і крадзяжы. Шкода, нанесеная дзеяньнямі абвінавачанага, вызначана ў памеры 100 млн даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG