«Тэхнічны рэглямэнт уводзяць, але не прызначана аніякай службы, якая падлічвала б тыя таварныя рэшткі. Значыць, зробім гэта самі — і самі сабе выдадзім даведкі», — кажа віцебская прадпрымальніца Ірына Яскевіч, кіраўніца арганізацыйнай групы па стварэньні прафсаюзу індывідуальных прадпрымальнікаў «Разам».
Прадпрымальнікам прапануюць на працоўных месцах вывесіць аб’яву: «Тавары не прыведзеныя ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі тэхнічнага рэгляменту». А таксама скласьці даведку зь пералікам рэштак тавару, завезенага даўней. І яшчэ падрыхтаваць нейкі пацьвярджальны дакумэнт — ці то візытіўку гуртовага гандляра, у якога набывалі тавар, ці таварны чэк, ці хаця б талён з расейскай аўтазапраўкі, дзе пазначана дата і населены пункт, калі тавар набывалі ў Расеі.
Ірына Яскевіч кажа, што варыянт складаньня саматужных дакумэнтаў быў агучаны ёй у Менску на нарадзе з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства гандлю ды іншых структур. І пярэчаньняў ня выклікаў: «Бо ўсе разумеюць: патрабаваньні да нас ёсьць, а хто мусіць забясьпечыць іх практычнае выкананьне — дагэтуль ня вызначана».
З 1 ліпеня 2014 году тэхнічны рэглямент «Аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці» ўступіць у сілу. З 21 ліпеня пачаўся «пераходны пэрыяд». Праз тыдзень дзяржслужбы пачнуць правяраць сэртыфікаты якасьці на тавар. Прадпрымальнікі баяцца, што «маніторынгі» могуць скончыцца спагнаньнямі і нават канфіскацыяй.
Гандляры ня згодныя з тым, што пацьвярджэньня бясьпекі тавараў патрабуюць ад іх. А не ад вытворцаў ці то гандлёвых баз, дзе яны «закупаюцца» для продажу. І абураюцца, што ў выпадку канфіскацыі тыя самыя тавары рэалізуюцца праз крамы канфіскату. Але там, у дзяржаўнай гандлёвай сетцы, пацьвярджэньні бясьпекі для пакупнікоў чамусьці ўжо не патрэбныя.
«Увядзеньняе тэхнічнага рэглямэнту будзе каштаваць і нам, і нашым пакупнікам занадта дорага — выдаткі на сэртыфікацыю бясьпекі давядзецца ўключаць у кошт тавару!», — кажа Ірына Яскевіч.
Сёлета ў чэрвені віцебскія прадпрымальнікі на адзін дзень спынілі працу, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з патрабаваньнямі тэхнічнага рэглямэнту. Страйк быў падтрыманы і ў іншых гарадах.