Сотні фур з грузамі спыніліся на ўкраінска-расейскай мяжы. Прычынай стала тое, што з 28 кастрычніка Фэдэральная мытная служба Расеі скасавала на мытнях свайго Паўднёвага ўпраўленьня дзеяньні кніг міжнародных дарожных перавозак. Гэтыя дакумэнты гарантавалі выплату мытных плацяжоў, дазвалялі перавозіць грузы ў заплямбаваных кантэйнэрах і спрашчалі памежныя працэдуры.
Толькі ў раёне пункта пропуску «Новоазоўск — Весела — Вознясенка» сабраліся каля ста буйнагабарытных грузавікоў з украінскімі, беларускімі, малдаўскімі, казахстанскімі, турэцкімі нумарамі. Некалькі машын чакаюць сваёй чаргі перад пунктам пропуску, яшчэ каля 60 застаюцца ў транзытнай зоне,— перадае РІА Новости.
Фэдэральная мытная служба тлумачыць гэтую сытуацыю праблемамі ў адносінах з Асацыяцыяй міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў, якая прадае кніжкі міжнародных дарожных перавозак у Расеі. Мытнікі сьцьвярджаюць, што гэтая арганізацыя не выконвае сваіх абавязацельстваў перад расейскім бюджэтам, а менавіта не ажыцьцяўляе плацяжы ў выпадку недапастаўкі тавараў.