Украінская дэлегацыя на наступным тыдні накіруецца ў Брусэль, каб працягнуць абмеркаваньне пытанняў аб асацыяцыі Украіны з Эўразьвязам. Пра гэта ў нядзелю 1 сьнежня заявіў кіраўнік МЗС краіны Леанід Кажара
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Аляксандар Лукашэнка незадаволены працай ураду. Ён звольніць Міхаіла Мясьніковіча і ўсіх віцэ-прэм’ераў, калі паказьнікі першага кварталу 2014 году ня будуць выкананыя.
29 лістапада ў рэжыме відэаканфэрэнцыі адбылося паседжаньне прадстаўнікоў беларускіх дзяржаўных ведамстваў і кансультацыйнага камітэту тэхнічнага рэгуляваньня Эўразійскай эканамічнай камісіі.
У Кіеве ўдзельнікі Эўрамайдану запатрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і выказалі намер працягваць акцыі за эўраінтэграцыю Ўкраіны.
Ад гэтай эканамічнай нарады ў Лукашэнкі з справаздачай ураду і Нацбанку чакалі шмат.
Прадпрымальнікі, якія ад 11 гадзіны баранілі ад падаткавікоў кропку на Ждановічах, пад канец працоўнага дня разышліся. У выніку тавар быў канфіскаваны.
Ці можна сказаць, што эканамічнае кіраўніцтва краіны адхіляе магчымасьць дэвальвацыі і будзе дабівацца стабільнасьці беларускага рубля любой цаной? Наколькі рэалістычным зьяўляецца эканамічны прагноз ураду на наступны год?
Сёньня ў Вільні завяршыўся трэці саміт «Усходняга Партнэрства» Эўразьвязу.
Матэрыялы мінулага тыдня на сайце Радыё Свабода, якія варта пачытаць на выходныя.
Менск пагадзіўся пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму з ЭЗ.
Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасьці, дагэтуль ня маюць пэўнасьці, што іх чакае ад 1 сьнежня.
На рынку «Ждановічы» працягваецца сутыкненьне паміж прадпрымальнікамі і падаткавікамі.
Аляксандар Лукашэнка 29 лістапада паабяцаў вырашыць усе кадравыя і арганізацыйныя пытаньні ў органах дзяржаўнага кіраваньня не пазьней за канец сакавіка 2014 году.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў занепакоенасьць памяншэньнем аб’ёмаў вытворчасьці малака і рэалізацыі малочнай прадукцыі.
Бі-бі-сі паведамляе пра землятрус магнітудай 5,6. Паводле зьвестак дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва, прынамсі сем чалавек загінулі, 30 былі параненыя.
У балтыйскім сэгмэнце сацыяльных сетак пачынаецца кампанія супраць гандлёвай сеткі «Максіма».
Сёньня ў Вільні пачаўся трэці саміт Усходняга Партнэрства Эўразьвязу.
Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў перад пачаткам пленарнага паседжаньня бізнэс-форуму Ўсходняга партнэрства ў Вільні 28 лістапада заявіў, што ў Беларусі і Эўропы няма аніякіх супярэчнасьцяў у сфэры бізнэсу.
Радыста Arctic Sunrise таксама адпусьцілі пад заклад.
15 і 22 лістапада не працавала большасьць падразьдзяленьняў МАЗу. Вымушаны прастой працягнецца таксама 29 і 30 лістапада. Апроч гэтага цягам гэтага году МАЗ ужо неаднаразова пераходзіў на чатырохдзённы працоўны тыдзень.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Таксама ў праграме – рэпартаж з Украіны, дзе працягваюцца пратэсты супраць рашэньня ўраду прыпыніць падрыхтоўку пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
Адмова ўраду Ўкраіны падпісаць Пагадненьне аб асацыяваным сяброўстве з Эўразьвязам пазбавіла краіну шмат якіх магчымасьцяў.
Хрушчоўкі развальваюцца. Беленькі перабаршчыў. Умоўны рэфлекс настаўніка расейскай мовы. Пра гэта, а яшчэ пра тое, хто каму паверыў – у новых Званочках.
Гандляры на гарадзенскіх рынках кажуць, што апынуліся ў поўным няведаньні адносна сваёй будучыні.
Не прыватызаваныя грамадзянамі да 1 ліпеня 2016 году кватэры будуць уключаныя ў фонд арэнднага жыльля. Таксама будуць перагледжаныя падставы для пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэньні жыльля. Ці азначаюць гэтыя рашэньні скарачэньне дзяржаўных выдаткаў і льготаў у жыльлёвай палітыцы?
Жывое ўключэньне з Кіева, госьць эфіру – украінскі журналіст Паўло Зубюк.
Нацыянальны банк апублікаваў вынікі ананімнага анкетаваньня грамадзянаў у аўтадарожных пунктах пропуску на беларускай мяжы.
Заходні друк шырока камэнтуе падзеі ва Ўкраіне – прыпыненьне ўрадам працэсу эўраінтэграцыі і масавыя пратэсты супраць гэтага рашэньня.
Чаму беларускія ўлады вырашылі ўсё ж перадаць Расеі Ўладзіслава Баўмгертнэра? Ці прывядзе зьмена ўласьнікаў «Уралкалія» да пажаданых для кіраўніцтва Беларусі вынікаў? Хто перамог у «калійнай вайне» — палітычна і эканамічна?
Украінцы масава выйшлі на акцыю ў цэнтры Кіева за эўрапейскі выбар Украіны ўпершыню ад часу Памаранчавай рэвалюцыі.
На Магілёўшчыне, у Клімавіцкім раёне, узмоцненыя меры бясьпекі ў сувязі з выяўленым у суседнім Шумяцкім раёне Расеі ачагом афрыканскай чумы сьвіней.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі з 23 лістапада павышаны цэны на некаторыя віды хлеба і хлебабулачных вырабаў , малочную прадукцыю, курынае мяса і яйкі .
У Пецярбургу з-пад варты вызваленыя 29 з 30 актывістаў «Грынпіс», затрыманых на борце судна «Арктыка Санрайз».
Пасьля таго, як урад Украіны прыпыніў падрыхтоўку пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам, у краіне пачаліся акцыі пратэсту.
Госьці эфіру – незалежны беларускі журналіст з Кіева Юры Сьвірко і дырэктар Беларускай Свабоды Аляксандар Лукашук.
«Наколькі чалавек можа пры гэтым быць у нармальным стане, настолькі і ён у нармальным стане», — так характарызуе стан Уладзіслава Баўмгертэра адвакат Юлій Тай, які прадстаўляе ў Расеі інтарэсы генэральнага дырэктара «Ўралкалія».
Зьняволеная экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў сказаў, што пражываньне з трох чалавек у двухпкаёўцы разам з камунальнымі паслугамі будзе абыходзіцца ў 2014 годзе ў 444 тысячы.
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч назваў лічбу новага падатку, які плянуецца ўвесьці ў 2014 годзе на аўтамабілі. Сума будзе залежыць ад таго, якой маркі аўтамабіля.
У беларускім урадзе плянуюць ад 1сьнежня зноў павысіць тарыфы на газ і электраэнэргію.
Загрузіць яшчэ