Пра гэта заявіў журналістам у Менску міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў. Ён сказаў, што беларускі бок разьлічвае на новы крэдыт ад МВФ.
«Яны сьпеюць, глядзяць, наколькі сасьпелі мы. Але мне ня трэба ад іх грошай, мне патрэбен пазытыў, таму што пазытыў МВФ — гэта пазытыў інвэстараў», — цытуе міністра Інтэрфакс.
Снапкоў не паведаміў, пра якую суму крэдыту ідзе гаворка на перамовах. Ён адзначыў, што ў сёньняшняй сытуацыі лічыць больш важнай не фінансавую падтрымку з боку МВФ, а пазытыўную ацэнку Фондам працы ўраду і Нацбанку па стабілізацыі эканомікі.
«Мне ня трэба грошай, проста будзьце побач. Няхай выкажуць сваю пазытыўную ацэнку і зьяжджаюць», — сказаў міністар.
Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў лічыць немагчымым паўтор у Беларусі сыстэмнага крызісу 2011 году, нягледзячы на пагаршэньне плацёжнага балянсу краіны.
«Плацёжны балянс у нас, канечне, у мінусе, і ацэнка, натуральна, пэсымістычная. Імавернасьць паўтарэньня крызісу ёсьць, але тое, што ён наступіць, гэта выключана», — заявіў Снапкоў журналістам у Менску.
Ён адзначыў, што цяпер дэфіцыт рахунку плацёжнага балянсу павялічваецца. Аднак краіна разьлічвае пакрыць яго за кошт непасрэдных замежных інвэстыцыяў, зьнешніх і ўнутраных запазычаньняў.
Паводле Снапкова, урад пагоршыў макрапрагноз на 2014 год, зыходзячы з удакладненай ацэнкі працы эканомікі ў бягучым годзе.