«Аднак яе магчымасьць у будучым захоўваецца. Для такой праграмы запатрабуюцца рашучыя меры на пачатковым этапе і абавязаньні ад усіх ключавых асобаў, якія вызначаюць эканамічную палітыку Беларусі, у тым ліку і на самым высокім узроўні, рэалізоўваць комплексны плян пасьлядоўных захадаў макраэканамічнай палітыкі і глыбокіх структурных рэформаў».
На прэсавай канфэрэнцыі, калі ў Менску была мінулая місія МВФ, Гофман сказаў, што гарантыяў Нацбанку і ўраду для МВФ мала, а трэба асабістая гарантыя кіраўніка Беларусі. З гэтага вынікае, што бяз згоды Аляксандра Лукашэнкі на структурныя рэформы чакаць новага крэдыту МВФ не выпадае.
Што да цяперашняй эканамічнай сытуацыі ў Беларусі, то місія МВФ назвала яе сур’ёзнай. Для таго, што такая сытуацыя склалася, ёсьць унутраныя і вонкавыя падставы. Вонкавыя — гэта запавольваньне эканамічнага росту ў Расеі, а таксама пытаньні, зьвязаныя з нафтай і каліем. А ўнутраных, на думку місіі, — дзьве. Гэта неабгрунтавана высокі рост заробкаў і мэтавых крэдытаў. Прадстаўнікі місіі МВФ сказалі, што плян, падрыхтаваны Нацбанкам і ўрадам, выглядае пэрспэктыўным, аднак захады, якія там ёсьць, трэба і пашыраць, і праводзіць у жыцьцё як мага хутчэй. Бо дзейны плян — гэта толькі пачатак працы.
Місія МВФ прапанавала, каб стабілізаваць сытуацыю на валютным рынку, падняць тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі і транспарт да поўнага пакрыцьця адпаведных выдаткаў жыхарамі Беларусі.
На пытаньне журналістаў, наколькі трэба зьменшыць курс беларускага рубля параўнальна з замежнымі валютамі — на 20–30% ці на 50%, кіраўнік місіі сказаў, што канкрэтнымі лічбамі місія МВФ не займаецца.
«Аднак мы рэкамэндавалі ўраду Беларусі зрабіць абменны курс больш гнуткім», — сказаў Гофман.
Дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка адзначае, што МВФ устанаўлівае крэдытныя лініі ў сувязі зь нестабільнасьцю грашовай адзінкі і ваганьнямі глябальнай эканомікі.
«У гэтым пляне Беларусь не такая праблематычная, як Грэцыя ці Партугалія. Крэдыты, канечне, можна даваць.
Але пытаньне палягае ў тым, ці патрэбныя гэтыя крэдыты Беларусі. Трэба спытацца ў дзевяці мільёнаў беларусаў ці патрэбныя ім гэтыя крэдыты. Навошта сёлета павялічылі рэальны заробак на 20%, калі ВУП вырас толькі на 1%? Хто так робіць? Пірог стаў большы на 1%, а лыжак раздалі на 20% больш.
МВФ — гэта міжнародныя чыноўнікі, камэрцыйная арганізацыя. І самае галоўнае пытаньне ў крэдытах ня ў тым, што „адпавядае“ ці „не адпавядае“. Даюць грошы тым, у каго ёсьць што прадаваць. Вось у беларуса можна спусьціць апошнія нагавіцы і прадаць калійны камбінат — ёсьць што прадаць, даюць грошы. Маўляў, прадасьце фамільнае срэбра і з намі расплаціцеся. Дарэчы, Мазырыскі НПЗ ужо стаіць у сьпісе на продаж. Для таго, каб расплаціцца за ўсе гэтыя эканамічныя экспэрымэнты цяперашняй улады, прадаюць вялікі завод, які дае 20% экспарту Беларусі. А беларускія чыноўнікі потым гэтыя грошы пілуюць і застаюцца ля ўлады.
Таму гэты крэдыт МВФ беларусу абсалютна не патрэбны. Яму патрэбнае нармальнае кіраўніцтва, якое разьвяжа рукі бізнэсу. Беларусам трэба задумацца, каму ўладу даверылі».
Эканаміст Сяргей Чалы ў інтэрвію Радыё Свабода сказаў, што ва ўладаў была спроба абысьціся малой крывёю, каб дамовіцца пра новую крэдытную праграму. Аднак, паводле МВФ, плян, падрыхтаваны Нацбанкам і ўрадам пра зьмену эканамічнай палітыкі, аказаўся недастатковым:
«Нашым крэдытная праграма вельмі патрэбная. МВФ таксама зацікаўлены, але паводзіць сябе асьцярожна пасьля не зусім пазытыўнага вопыту ў 2009 годзе, калі толькі да пэўнага моманту Беларусь выконвала патрабаваньні гэтай сумеснай праграмы. А істотныя пытаньні, якія тычыліся менавіта структурных мераў, каб сытуацыя ў зьнешнім сэктары ня стала хранічнай, былі праігнараваныя. А гэта і стала прычынай крызісу 2010 году.
Таму МВФ асьцярожнічае і ажыцьцяўленьне некаторых мераў хоча бачыць раней, чым можа адбыцца ўхваленьне праграмы. Калі яны кажуць, што трэба абмяжоўваць рост заробкаў у бюджэтнай сфэры і павялічваць гнуткасьць валютнага курсу — гэта адназначная рэкамэндацыя. Гаворка ідзе пра спыненьне практыкі апераджальнага росту даходаў, а магчыма, і замарожваньне яго на пэўны пэрыяд. Яны лічаць, што цяперашні курс рубля ня ёсьць раўнаважным і што беларускі рубель павінен аслабляцца больш хуткімі тэмпамі.
Таму новая праграма будзе, але яны хочуць пераканацца, што іх ня кінуць, як у мінулы раз. Сытуацыя ў пэўнай ступені нагадвае тое, што было прыканцы 2008 году, калі стала зразумела, што праграма МВФ патрэбная».

Заіка: Беларусам трэба задумацца, каму ўладу даверылі

Чалы: МВФ асьцярожнічае