Асьцерагаючыся грамадзкага незадавальненьня, «гандлёвую пошліну» ў памеры 100 даляраў, якой кіраўніцтва Беларусі абяцала абкласьці ўсіх, хто едзе за мяжу на закупы, да канца кастрычніка так і не ўвялі. Між тым дзяржава не кідае намаганьняў спыніць замежныя шоп-туры беларусаў.
Намесьнік старшыні ўраду Пётар Пракаповіч прапанаваў прадпрымальнікам выбудоўваць новы мэханізм працы — у прыватнасьці, дзеля зьмяншэньня кошту выходзіць на вытворцаў наўпрост. На думку Пракаповіча, няма эканамічных падставаў, каб электронная ці бытавая тэхніка ў Расеі была таньнейшая за дакладна такую ж, якая прадаецца ў Беларусі: «Усё можна прывезьці з Эўропы, а ня ехаць па тэлевізар у Маскву».
Пры гэтым Пракаповіч даў зразумець: спадзявацца ў гэтай справе толькі на прыватны сэктар не выпадае — прадпрымальнікі зацікаўленыя выбудоўваць схемы паставак, калі кожны пасярэднік «наварвае» сабе долю. Таму аптовым арганізацыям, падпарадкаваным Міністэрству гандлю, даручылі пачаць закупы тавараў наўпрост ад замежных вытворцаў, што створыць канкурэнцыю прыватным аптавікам. На думку Пракаповіча, як толькі імпарт патаньнее, у беларусаў зьнікнуць стымулы езьдзіць на закупы ў Літву ці Польшчу, пакідаючы там мільярды даляраў.
Як на ініцыятыву зьверху адрэагавалі ў прадпрымальніцкім асяродзьдзі? Сябра рады аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Вячаслаў Піліпук кажа, што сама па сабе ідэя не пазбаўленая здаровага сэнсу, але ёсьць небясьпека, што фармаваньне такіх базаў даручаць дзяржаўным структурам ці набліжаным да ўлады алігархам:
«Усе гэтыя заявы Пракаповіча сьведчаць пра пэўную некампэтэнтнасьць у бізнэс-пытаньнях. Перад тым, як агучваць нейкае меркаваньне, чыноўнік ягонага ўзроўню павінен глядзець шырэй, бо за такімі заявамі ідзе палоханьне мэтавых групаў грамадзкай супольнасьці. З аднаго боку, ідэя неблагая. То бок — стварыць на сваёй тэрыторыі аптовыя базы, дзе было б даступна прадпрымальнікам, малому і сярэдняму бізнэсу, прыехаць на гэтую базу і ўзяць па тых жа коштах, якія прапануюць аптовыя склады ў Расеі, і гандляваць тут — чаму б не? Але ж перад тым як яе рэалізаваць, неабходна стварыць падмурак умоваў, якія дапамаглі б гэта зрабіць. І разглядаць гэта такім чынам, каб гэтымі структурамі, зноў жа, былі ня некалькі алігархаў, набліжаных да ўлады, ці некалькі галіновых міністэрстваў, а трэба думаць пра тое, як заняць і даць поле дзейнасьці для сваіх грамадзянаў».
У сваю чаргу, супрацькрызісны кансультант Мечыслаў Бурак лічыць, што далей за словы ня пойдзе і нічога з таго, пра што казаў Пракаповіч, рэалізавана ня будзе. Найперш, калі імпартаваная прадукцыя патаньнее, гэта непасрэдна ўдарыць па беларускіх вытворцах, якія і без таго ня могуць рэалізаваць свае тавары — тыя ж тэлевізары «Гарызонт» ці «Віцязь» пры сумнеўнай якасьці каштуюць столькі, колькі карэйскія «Самсунгі». Да таго ж, паводле ягоных словаў, улады навучыліся маніпуляваць грамадзтвам з дапамогай папулісцкіх лёзунгаў, нічога пры гэтым ня робячы:
«Усе гэтыя „рэвалюцыйныя“ заявы патыхаюць суцэльным пэсымізмам. Аптымізму — нуль. Але праблема ў тым, што такі папулізм усіх задавальняе. У чым сутнасьць папулізму? Калі вярхі — самая вышэйшая ўлада — і самыя нізы, хто нічога ня робіць, — яны „сьпеліся“. Сьпеліся і наўпрост кіруюць эканомікай — замест таго, каб вышэйшая ўлада выходзіла на ніжэйшыя слаі празь сярэдні кляс, праз прадпрымальнікаў, празь бізнэсоўцаў. Яны ж не выходзяць! Мала таго, хочуць самі наўпрост карміцца, каб і далей сабе заробкі падвышаць. Адкуль раптам гэтыя структуры возьмуцца? Гэта ж усё дутае! Таму насамрэч нічога ня робіцца, і намёкаў няма: ні інстытуцыянальна, бо не праводзіцца ніякая рэструктурызацыя, ні ў эканоміцы ніякіх зьменаў, ні ў палітыцы, нідзе. Людзям проста не даюць гаварыць, абараняць сваю пазыцыю. Дык што, няўжо гэта добра?»
Тым часам Пётар Пракаповіч лічыць, што забарона пасярэднікаў — эканамічная неабходнасьць, закліканая прынесьці Беларусі дадатковыя сродкі, патрэбныя айчыннай эканоміцы. Аднак, як лічыць Вячаслаў Піліпук, такім чынам улады проста знайшлі спосаб пажывіцца за кошт іншых:
«Ужо самі такія заявы б’юць па прадпрымальніках, хоць у стане, у якім цяпер знаходзіцца грамадзтва, трэба не прыводзіць да стрэсу заявамі, а думаць пра тое, што сёньня краіна як ніколі мае патрэбу ў стабільнасьці эканамічнага разьвіцьця. Але падобныя выказваньні Пракаповіча ці іншых прадстаўнікоў улады сьведчаць пра тое, што гэтае пытаньне нейкім чынам ужо разглядалася. І тое, што яны выкладаюць у СМІ, — гэта ўжо вынік іхнага абмеркаваньня. Мы памятаем, што ўкідалася ў грамадзтва ідэя спаганяць па 100 даляраў за выезд, сёньня вось такая прапанова. Насамрэч гэтыя прадстаўнікі ўлады не перастаюць шукаць шляхі, каб залезьці ў кішэню да грамадзянаў. Разважаюць так: у каго яшчэ ёсьць грошы? У бюджэтнікаў няма, усіх парэзалі, але ёсьць прадпрымальнікі. Яны, маўляў, недзе нешта назапасілі, і трэба знайсьці спосаб, каб залезьці да іх у кішэню. Замест таго каб, наадварот, сядаць за стол перамоваў, каб разам з прадпрымальнікамі абмяркоўваць плян стратэгічнага разьвіцьця эканомікі».
4 лістапада прадпрымальніцкія аб’яднаньні зьбяруцца, каб абмеркаваць пэрспэктывы дзейнасьці ва ўмовах патрабаваньняў тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюзу. Як заявіў Пётар Пракаповіч, ад 1 сьнежня прадпрымальнікі ня змогуць прадаваць тавары, якія ня маюць дакумэнтаў аб пацьверджаньні іх якасьці і бясьпекі. Улетку папераджальны страйк завяршыўся затрыманьнямі актывістаў і журналістаў, а лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка быў асуджаны на 5 сутак за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.
Намесьнік старшыні ўраду Пётар Пракаповіч прапанаваў прадпрымальнікам выбудоўваць новы мэханізм працы — у прыватнасьці, дзеля зьмяншэньня кошту выходзіць на вытворцаў наўпрост. На думку Пракаповіча, няма эканамічных падставаў, каб электронная ці бытавая тэхніка ў Расеі была таньнейшая за дакладна такую ж, якая прадаецца ў Беларусі: «Усё можна прывезьці з Эўропы, а ня ехаць па тэлевізар у Маскву».
Пры гэтым Пракаповіч даў зразумець: спадзявацца ў гэтай справе толькі на прыватны сэктар не выпадае — прадпрымальнікі зацікаўленыя выбудоўваць схемы паставак, калі кожны пасярэднік «наварвае» сабе долю. Таму аптовым арганізацыям, падпарадкаваным Міністэрству гандлю, даручылі пачаць закупы тавараў наўпрост ад замежных вытворцаў, што створыць канкурэнцыю прыватным аптавікам. На думку Пракаповіча, як толькі імпарт патаньнее, у беларусаў зьнікнуць стымулы езьдзіць на закупы ў Літву ці Польшчу, пакідаючы там мільярды даляраў.
Як на ініцыятыву зьверху адрэагавалі ў прадпрымальніцкім асяродзьдзі? Сябра рады аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Вячаслаў Піліпук кажа, што сама па сабе ідэя не пазбаўленая здаровага сэнсу, але ёсьць небясьпека, што фармаваньне такіх базаў даручаць дзяржаўным структурам ці набліжаным да ўлады алігархам:
«Усе гэтыя заявы Пракаповіча сьведчаць пра пэўную некампэтэнтнасьць у бізнэс-пытаньнях. Перад тым, як агучваць нейкае меркаваньне, чыноўнік ягонага ўзроўню павінен глядзець шырэй, бо за такімі заявамі ідзе палоханьне мэтавых групаў грамадзкай супольнасьці. З аднаго боку, ідэя неблагая. То бок — стварыць на сваёй тэрыторыі аптовыя базы, дзе было б даступна прадпрымальнікам, малому і сярэдняму бізнэсу, прыехаць на гэтую базу і ўзяць па тых жа коштах, якія прапануюць аптовыя склады ў Расеі, і гандляваць тут — чаму б не? Але ж перад тым як яе рэалізаваць, неабходна стварыць падмурак умоваў, якія дапамаглі б гэта зрабіць. І разглядаць гэта такім чынам, каб гэтымі структурамі, зноў жа, былі ня некалькі алігархаў, набліжаных да ўлады, ці некалькі галіновых міністэрстваў, а трэба думаць пра тое, як заняць і даць поле дзейнасьці для сваіх грамадзянаў».
У сваю чаргу, супрацькрызісны кансультант Мечыслаў Бурак лічыць, што далей за словы ня пойдзе і нічога з таго, пра што казаў Пракаповіч, рэалізавана ня будзе. Найперш, калі імпартаваная прадукцыя патаньнее, гэта непасрэдна ўдарыць па беларускіх вытворцах, якія і без таго ня могуць рэалізаваць свае тавары — тыя ж тэлевізары «Гарызонт» ці «Віцязь» пры сумнеўнай якасьці каштуюць столькі, колькі карэйскія «Самсунгі». Да таго ж, паводле ягоных словаў, улады навучыліся маніпуляваць грамадзтвам з дапамогай папулісцкіх лёзунгаў, нічога пры гэтым ня робячы:
Усе гэтыя „рэвалюцыйныя“ заявы патыхаюць суцэльным пэсымізмам. Аптымізму — нуль
Тым часам Пётар Пракаповіч лічыць, што забарона пасярэднікаў — эканамічная неабходнасьць, закліканая прынесьці Беларусі дадатковыя сродкі, патрэбныя айчыннай эканоміцы. Аднак, як лічыць Вячаслаў Піліпук, такім чынам улады проста знайшлі спосаб пажывіцца за кошт іншых:
Выказваньні Пракаповіча сьведчаць пра тое, што гэтае пытаньне нейкім чынам ужо разглядалася. І тое, што яны выкладаюць у СМІ, — гэта ўжо вынік іхнага абмеркаваньня