У Варшаве абвясьцілі ляўрэатаў прэміі за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе.
Галоўны прыз фэстывалю атрымаў фільм Сяргея Лазьніцы «Спадар Ландсбергіс» пра лідэра руху за незалежнасьць Літвы. Пераможцаў абвясьцілі 25 лістапада ў Амстэрдаме на афіцыйнай цырымоніі закрыцьця фэстывалю.
Камісія ў вызначэньні пэнсій за асаблівыя заслугі пры Савеце Міністраў пазбавіла даплат вядомага тэатральнага рэжысэра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Валерыя Мазынскага.
Паэт i пісьменьнік Уладзімер Някляеў выдаў новы раман «Гэй Бэн Гіном». З палітычных прычынаў гэты твор не ўдалося выдаць у Беларусі, ён зьявіўся у Польшчы, адкуль аўтар і пачаў цыкль прэзэнтацый.
У мастацкай галерэі «Белы сьвет» у цэнтры Кіева адкрылася выстава працаў украінскіх мастакоў «Беларускі майдан». Год таму на гэтай жа пляцоўцы экспанаваліся плякаты вядомага ў Беларусі мастака-дызайнэра і сябра Каардынацыйнай рады Ўладзімера Цэсьлера.
21 лістапада ў віцебскім Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера спэктакля «Ціль». Але адразу пасьля прэмʼеры спэктакль забаранілі, а дырэктару тэатра Аляксандру Старых не працягнулі кантракт з 1 сьнежня.
Верш палітвязьня прысьвечаны барацьбе беларускага народу за вызваленьне ад дыктатуры.
У Паўночнай Карэі асудзілі на сьмерць чалавека, які прывёз у краіну кантрабандай і прадаваў сэрыял Netflix «Гульня ў кальмара».
24 лістапада памёр адзін з найбольш вядомых сучасных беларускіх архітэктараў Алег Варабʼёў. Пра сьмерць на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў ягоны сын Арсеній.
Кіраўніцва Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае на талаку, каб пасьля ліквідацыі арганізацыі дапамагчы вызваліць памяшканьне сядзібы ў Менску.
Тэлевядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор Дзяніс Дудзінскі, які цяпер у вымушанай эміграцыі ва Ўкраіне, расказаў у эфіры youtube-каналу Свабода Premium пра жыцьцё, працу і новыя магчымасьці ў Кіеве, пра стукачоў у Белтэлерадыёкампаніі, а таксама пра сарказм і гумар як дзейныя спосабы барацьбы са злом.
У горадзе ўжо зрываюць афішы з назвай спэктакля, а дырэктара тэатру выклікалі на размову ў Менск.
Галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень» Эдуард Акулін паведаміў пра спыненьне выданьня, якое выходзіла апошнія 12 гадоў.
Кіраўніцтва Горадзенскага абласнога тэатру прапанавала звольніцца траім акторам. Гэта працяг палітычна матываваных звальненьняў ва ўстанове.
Удзельніка вядомага гурту Irdorath раней асудзілі за парушэньне грамадзкага парадку.
Юля Артёмова, «Я и есть революция». Повесть. Москва 2021. Издание осуществлено в рамках издательской инициативы «Пфляумбаум».
У сьнежні выйдзе заключны нумар самага знакамітага беларускамоўнага сатырычнага часопіса.
Цырымонія разьвітаньня зь Сяргеем Філімонавым пачнецца 19 лістапада аб 11:30 у рытуальнай залі крэматорыя Паўночных могілак.
Калі і як можа скончыцца беларускі крызіс? Ці вырвецца Беларусь з абдымкаў Расеі? Навошта Расеі інтэграцыя і ці можа яна існаваць як нармальная дэмакратычная краіна? Пра гэта разважае расейскі філёзаф Максім Гаруноў.
Ілюстрацыі, якія Павал Севярынец рабіў для свайго сына за кратамі, выйшлі наборам паштовак.
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН абвясьцілі сем пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досьведзе.
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы друкуем новы партрэт літаратара, які працягвае творчасьць за кратамі.
Ксіша Ангелава — беларуская мастачка, унучка рэпрэсаванага першага рэктара БНТУ Ніканора Ярашэвіча. Яна іканапісец, а год таму пачала маляваць людзей, якія за сваю грамадзянскую пазыцыю апынуліся ў зьняволеньні. Ужо намалявала 200 партрэтаў.
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы друкуем новы партрэт літаратара, які працягвае творчасьць за кратамі.
Беларускі Свабодны тэатар правёў адкрытую рэпэтыцыю новага спэктакля «Gloomy sunday». Ён прысьвечаны падзеям 9 жніўня 2020 году. Акторкі, харэографка, псыхатэрапэўтка падзяліліся ўражаньнямі са Свабодай.
У Бібліятэцы Вацлава Гаўла ў Празе 8 лістапада адбылася прэзэнтацыя кнігі «Беларусь на шляху да свабоды» чэскіх журналістак Адэлы Дражанавай і Тэрэзы Шупавай. Аснову кнігі склалі інтэрвію з прадстаўнікамі некалькіх пакаленьняў апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі.
Прэмію Курта Тухольскага, якую штогод прызначае Швэдзкі ПЭН, сёлета атрымае беларускі паэт Дзьмітры Строцаў.
Паэту было 75 гадоў.
5 лістапада ў Празе адбылася прэзэнтацыя кнігі выкладчыка Карлавага ўнівэрсытэту доктара Ільлі Лямешкіна «Портрет Франциска Скорины». Кніга вельмі цікавая і грунтоўная, з глыбокім аўтарскім аналізам ілюстрацый Скарынавых выданьняў, зробленым на шырокім фоне мастацтва паўночнаэўрапейскага Рэнэсансу.
Нядаўна выйшаў паэтычны зборнік Валянціны Аксак «Трэці Эдэм». З гэтай нагоды мы пагутарылі з паэткай пра тое, што значыць для яе паэзія і як яна бачыць сваё месца ў ёй.
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Ад 3 лістапада мы друкуем партрэты літаратараў, якія працягваюць творчасьць за кратамі.
Улады Беларусі хочуць дапытаць «за генацыд» экс-прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса, але ў свой час адмовіліся зрабіць аналягічны крок на запыт Вільні ў адносінах да ксяндза Юозаса Булькі.
На YouTube-канале Маргарыты Ляўчук адбылася прэзэнтацыя відэакліпу праекту TryNici на купальскую песьню «Царкоўка».
Беларускі літаратурны лістапад выглядае як парадзелы восеньскі лес. Аўтары сьцішаюць творчую хаду, выдаўцы запавольваюць друкарскія варштаты. Перадзім’ем у беларускіх недзяржаўных выдавецтвах не заяўлены выхад аніводнае кнігі вершаў.
Сем заляў раскажуць, як будавалі Стары замак у Горадні з XII стагодзьдзя, як горад жыў пры крыжаках і Стэфану Баторым. Доступ для наведнікаў адкрыты з 6 лістапада.
5 лістапада ў Варшаве пройдзе канцэрт беларускага аркестру Warsaw Freedom Orchestra (Варшаўскі Вольны аркестар).
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы пачынаем друкаваць партрэты літаратараў, якія працягваюць творчасьць за кратамі.
Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны з ініцыятывы Службы бясьпекі Ўкраіны ўключыла беларускую акторку Марыну Дзянісаву ў «чорны сьпіс» асобаў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны.
Вядомы журналіст, паэт і музыка ад ліпеня за кратамі разам з галоўным рэдактарам «Нашай нівы» Ягорам Марціновічам.
Мастацкая стужка рэжысэра Паўла Вэргувэна «Спакуса» зьнікла з афішы сеткі кінатэатраў Silver Screen у дзень пачатку пракату. Пры спробе набыць квіток сыстэма паведамляе, што «фільма не існуе».
Лаўрэатам Букераўскай прэміі за 2021 год стаў паўднёваафрыканскі пісьменнік Дэйман Галгут. Узнагароду ён атрымаў за раман-сагу «Абяцаньне».
Ці могуць людзі сутыкнуцца з дыскрымінацыяй за нацыянальную мову? У кнізе «Мова 404» сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і маюць з гэтага нямала праблемаў.
8 лістапада, у 19:00 па Менску — новае онлайн-пасяджэньне інтэлектуальнага клюбу Святланы Алексіевіч
Пушкін расказаў пра ўмовы ўтрыманьня ў жодзінскай сьледчай турме. Дату пачатку суду мастак пакуль ня ведае.
Загрузіць яшчэ