Праект TryNici складаюць трое слынных музыкаў:
Сяржук Доўгушаў — арганізатар «Сьпеўных сходаў».
Іван Кірчук — лідэр легендарнага гурту «Троіца».
Маргарыта Ляўчук — опэрная сьпявачка, якая стала голасам беларускага пратэсту.
Таксама ў кліпе зьяўляюцца краявіды, зьнятыя з вышыні птушынага палёту адным з найвядомейшых беларускіх фатографаў прыроды Сяргеем Плыткевічам.
Краявіды здымалі на Мёршчыне: у вёсках Камянпольле, Перабродзьдзе і Чара́сы, а таксама на возеры Бужа.