Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжысэра Мазынскага пазбавілі пэнсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь


Валеры Мазынскі, архіўнае фота
Валеры Мазынскі, архіўнае фота

Камісія ў вызначэньні пэнсій за асаблівыя заслугі пры Савеце Міністраў пазбавіла даплат вядомага тэатральнага рэжысэра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Валерыя Мазынскага.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісьце з подпісам адказнай сакратаркі камісіі Натальлі Пучко.

Рашэньне пра спыненьне выплаты пэнсіі за асаблівыя заслугі рэжысэру Валерыю Мазынскаму
Рашэньне пра спыненьне выплаты пэнсіі за асаблівыя заслугі рэжысэру Валерыю Мазынскаму

Там удакладняецца, што, згодна з адпаведным рашэньнем ад 16 лістапада (пратакол №6), Валерыю Мазынскаму будзе спыненая выплата пэнсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, пачынаючы ад 1 сьнежня 2021 году.

Прычыны такога кроку не называюцца.

Мазынскі публічна і пасьлядоўна крытыкуе цяперашнія ўлады за палітыку ў галіне культуры.

Валеры Мазынскі — беларускі тэатральны рэжысэр, былы галоўны рэжысэр нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску, адзін зь ініцыятараў дзяржаўнага тэатру «Лялька» ў Віцебску, стваральнік менскага тэатру «Вольная сцэна». Таксама ставіў спэктаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Заслужаны дзеяч мастацтваў, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ляўрэат прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG