Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратура з турмы. Сьвятлана Купрэева: «У цэмэнтным склепе танцаваць, усім сэрцам усьміхацца!»


15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы друкуем новы партрэт літаратара, які працягвае творчасьць за кратамі.

Эканамістка, паэтка

Сьвятлана Купрэева нарадзілася 9 лютага 1962 году ў сям’і знанага беларускага паэта Міколы Купрэева. Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працавала ў Менску ў падаткавых установах. Блізкая сяброўка жонкі Віктара Бабарыкі Марыны, хросная маці іхняй дачкі.

У часе перадвыбарчай кампаніі стала каардынатаркай ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі ў адным з раёнаў Менску.

Сьвятлана Купрэева падчас збору подпісаў
Сьвятлана Купрэева падчас збору подпісаў

11 чэрвеня 2020 году Сьвятлану Купрэеву затрымалі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Даставілі ў СІЗА КДБ на допыт, пасьля чаго пакінулі пад вартай. Ёй выставілі абвінавачаньне паводле арт. 243 Крымінальнага кодэксу (Ухіленьне ад выплаты сум падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

В тюремном дворике
под колючей проволокой,
мне уронила чайка
в ладони пёрышко.
А на цементной стене
лист подорожника
пророс из зернышка.
Вот так путь к Сьвету
жесток и труден.

Но он есть!
Потому что мы Люди!

Больш за два месяцы правяла Сьвятлана Купрэева ў адзіночнай камэры СІЗА КДБ. Адтуль у лістах на волю зрэдчас прарываліся яе вершы. Некаторыя зь іх сябры зьмяшчалі ў сацыяльных сетках.

Когда сгустились сумерки богов,
Мир замер в ужасе и содрогнулся.
И, хоть трещат темницы от оков,
Не удержать вулкан, коль он проснулся.
И пусть пока забрезжил лишь рассвет,
Но с каждым днем всё ярче его сьлед.
И прорастают сквозь асфальт цветы
С глазами самой чистой красоты...

Змрочная турма КДБ, вядомая ў народзе пад назовам «Амэрыканка», нараджала ў душы зьняволенай паэткі шчымліва-сьветлую лірыку. Яна стала паратункам ад жахлівай наўкольнай рэальнасьці.

Как удивительно проста
Была мелодия романса
Той жизни…
Не верь, что нету шанса.
Ведь, кроме смерти, есть всегда
Твой шанс не сдаться, не упасть,
А если падать, то подняться,
В цементном склепе танцевать,
Всем сердцем миру улыбаться!

Сьвятлану Купрэеву трымалі за жалезнымі кратамі «Амэрыканкі» 16 месяцаў. 12 кастрычніка 2021 году ёй зьмянілі меру ўтрыманьня на падпіску аб ня выезьдзе і вызвалілі.

Хохочет чайка в ночи.
Летающая Маргарита.
Мне бы с ней покружить,
Да плотно решетка забита...
И сатанинский оскал
Сквозь колокольный звон.
Боже, спаси Беларусь!
За что ей всё испокон
Мрачных, лихих времен...
Несправедлив и жесток
Был к ней безжалостный рок.
Как, скажи, пережить
Всё это народ наш смог?
И 21 век -- как азиатская весть...
Боже, спаси Беларусь!
Боже, скажи, Ты есть?

Пра прэмію імя Аляхновіча

Прэмія імя Аляхновіча заснаваная ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода. Яе прысьвяцілі драматургу і рэжысэру Францішку Аляхновічу (1883–1944), аўтару кнігі «Ў капцюрох ГПУ».

У розныя гады прэміяй імя Францішка Аляхновіча былі ўганараваныя

  • 2013: Ігар Аліневіч
  • 2014: Алесь Бяляцкі, Зьміцер Дашкевіч, Фэлікс Пекер, Павал Севярынец, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп
  • 2017: Мікола Дзядок, Зьміцер Дрозд, Андрэй Саньнікаў і Леанід Пятрэнка
  • 2018: Аляксандар Лапшын, Уладзімер Някляеў, Вольга Мікалайчык
  • 2019: Сяргей Скрабец, Алесь Пушкін

15 лістапада — Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні

15 лістапада Міжнародны ПЭН-клюб адзначае 33-і штогадовы Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні — міжнародную дату ў падтрымку пісьменьнікаў і журналістаў, якія зазнаюць перасьлед у выніку ажыцьцяўленьня свайго права на свабоду выказваньня. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім сьвеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасьць насельніцтва аб несправядлівым зьняволеньні і іншых формах агрэсіі ў дачыненьні да пісьменьнікаў з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасьць са зьняволенымі і калегамі, якія знаходзяцца пад пагрозай.

Гэты дзень пачаў адзначацца ў 1981 годзе Камітэтам «Пісьменьнікі ў зьняволеньні». Цяпер гэта важная дата для ўсяго Міжнароднага ПЭН-клюбу — у гэты дзень праводзяцца кампаніі ў абарону пісьменьнікаў у турме і ўшаноўваецца памяць іх загінулых калег. З 15 лістапада 2015 года ў сьвеце было забіта больш за 35 пісьменьнікаў.

Саліл Трыпаці, старшыня Камітэта «Пісьменьнікі ў зьняволеньні», адзначае:

«Пісьменьнікі мусяць мець права пісаць тое, што яны пішуць. Яны не мусяць трапляць за гэта ў турмы. І ўсё ж цяпер ва ўсім сьвеце ў турмах сядзяць сотні пісьменьнікаў, і многія церпяць перасьлед і чуюць пагрозы, бо іх творы турбуюць кіраўнікоў дзяржаў, раздражняюць моцных і нэрвуюць урад. Пісьменьнікі — гэта сумленьне грамадзтва, яны мусяць заставацца на свабодзе, бо іх месца не ў турме, а перад друкарнымі машынкамі і кампутарамі ці за сталом з пяром і паперай. У гэты дзень кожны год уся супольнасьць ПЭН-клубаў адзінагалосна пацьвярджае, што мы прадоўжым змагацца за свабоду ўсіх пісьменьнікаў, якім перашкаджаюць нармальна працаваць, дзе б яны ні жылі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG