Пра гэта паведаміла сямʼя Сяргея Філімонава ў фэйсбуку.
Вядоўца культавай тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў памёр 16 лістапада. Яму было 62 гады.
Беларускамоўная праграма «Відзьмо-невідзьмо» ад 1992 году выходзіла на БТ, затым з 2011 году — на СТВ. За гэты час перадача стала культавай для пакаленьня беларусаў. У праграме абмяркоўваліся навіны і зьявы кіно, музыкі, поп-культуры ды сучаснага мастацтва. З 2015 году праграма выходзіла на «Белсаце».