Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэт Дзьмітры Строцаў атрымае прэмію Швэдзкага ПЭНу


Дзьмітры Строцаў
Дзьмітры Строцаў

Прэмію Курта Тухольскага, якую штогод прызначае Швэдзкі ПЭН, сёлета атрымае беларускі паэт Дзьмітры Строцаў.

«За ягоную мужнасьць і асаблівы талент у наданьні пратэсту беларускага народу мастацкай формы. Строцаў — стваральнік паэтыкі моманту і сымбаль нястомных паэтаў рэвалюцыі», — сказана ў матывацыі журы прэміі.

15 лістапада ў Стакгольме прэмію ўручыць ляўрэату міністарка культуры Швэцыі Аманда Лінд.

Сёлета ў Швэцыі ў перакладзе Дзьмітрыя Плакса на швэдзкую мову выйшла кніга Строцава «Беларусь перакуленая».

Прэмія, якая носіць імя нямецкага журналіста і пісьменьніка Карла Тухольскага, была заснаваная ў 1985 годзе і ўручаецца штогод пісьменьнікам або публіцыстам, якія цярпяць пагрозы і перасьлед або былі вымушаныя пакінуць сваю краіну.

Сярод ляўрэатаў — Адам Загаеўскі (Польшча, 1985), Салман Рушдзі (Індыя/Вялікая Брытанія, 1992), Сьвятлана Алексіевіч (Беларусь, 1996), Уладзімер Някляеў (Беларусь, 2011), Маша Гесэн (Расея, 2013).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG