24 траўня зь неанансаваным візытам ва Ўкраіну прыбыў міністар абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес. Ён ужо правёў перамовы з украінскім калегам Аляксеем Рэзьнікавым.
Пры гэтым сьвятары вырашылі, што парафіі і манастыры маюць права пры жаданьні выкарыстоўваць стары каляндар.
Яўгеній Прыгожын перакананы, што дзеяньні расейскай арміі прывялі не да тых вынікаў, на якія разьлічвалі ў Крамлі.
Кватэра, пра якую заявіў кіраўнік акупацыйнай улады Крыму Сяргей Аксёнаў, належыць жонцы Ўладзіміра Зяленскага Алене.
Расейскія СМІ выклікалі і ўзмацнілі паніку ў мясцовых жыхароў і ў грамадзтве Расеі.
Адкрыцьцё выстаўкі пачалося з малітвы аб загінулых.
Прадстаўнік легіёну заявіў, што гэта першая пасьпяховая «міратворчая апэрацыя на тэрыторыі Белгарадзкай вобласьці», праведзеная сумесна з Расейскім добраахвотніцкім корпусам.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны паведаміла аб атрыманьні сьведчаньняў пацярпелых ад сэксуальнага гвалту расейскіх вайскоўцаў у сямі абласьцях краіны.
Цяпер на станцыі аўтаматычна ўключыліся дызэль-генэратары, запасу паліва для якіх хопіць на 10 дзён.
У Кіеве адбылася навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаная ўкраінскаму вымярэньню антыімпэрскага паўстаньня 1863–1864 гадоў, якое ў Беларусі называюць паўстаньнем Кастуся Каліноўскага, а ў Польшчы — Студзеньскім паўстаньнем.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыбыў з візытам у Саудаўскую Арабію, дзе плянуе выступіць на пасяджэньні саміту Лігі арабскіх дзяржаў.
Інспэкцыя праходзіла ў межах выкананьня Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі.
Кіеўская гарадзкая Рада 18 траўня ў рамках дэрусыфікацыі перайменавала 26 гарадзкіх аб’ектаў, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.
Мэханізм канфіскацыі расейскіх актываў мусіць стаць наступным крокам пасьля стварэньня рэестру шкоды.
Актывіст і каардынатар руху «За свабоду» з Маладэчна Валянцін Цішко больш як паўгода таму падаўся ва Ўкраіне на статус уцекача.
Перад гэтым Украіна на поўначы і паўночным захадзе краіны ўзмацніла супрацьпаветраную абарону мабільнымі групамі, а ў красавіку на мяжы зь Беларусьсю разьмясьціла амэрыканскія зэнітна-ракетныя комплексы Avenger.
І Расея, і Ўкраіна называюць толькі чужыя страты, пазьбягаючы ўдакладненьня аб сваіх загінулых і параненых.
Але гэта не перашкаджае стварыць новую пэтыцыю з аналягічнай ініцыятывай.
Сілавікі праводзяць неадкладныя сьледчыя дзеяньні.
Прэзыдэнт Украіны ўпэўнены, што большасьць беларусаў падтрымлівае Ўкраіну і зычыць ёй перамогі ў вайне.
Суд ва Ўкраіне прысудзіў тры гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам у два гады мітрапаліту Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
Беларус прайграў судовы працэс супраць Службы бясьпекі Ўкраіны, у судовых дакумэнтах ягонае імя не раскрываецца.
У Кіеве стварылі ўкраінска-беларускі хаб. Запыталіся на адкрыцьці ў беларусаў пра дыскрымінацыю і веру ў перамены, а ва ўкраінцаў — пра стаўленьне да беларусаў і падзеі 2020 году.
Стварэньне ўкраінска-беларускага хабу для рэалізацыі гуманітарных праектаў стала працягам супольнай валянтэрскай дзейнасьці, якая пачалася ў час, калі расейскія войскі наступалі на Кіеў і Кіеўскую вобласьць.
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева скасаваў арышт на 35 чыгуначных вагонаў-кантэйнэраў, арыштаваных летась у красавіку як тыя, што належаць юрыдычным і фізычным асобам Расеі і Беларусі.
«З тым, што мы маем, мы можам ісьці наперад і быць пасьпяховымі. Але мы можам страціць шмат людзей. Я думаю, што гэта непрымальна», — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Раней, у красавіку, Украіна на мяжы зь Беларусьсю ўжо разьмясьціла амэрыканскія зэнітна-ракетныя комплексы Avenger.
Раней расейская акупацыйная ўлада забараніла супрацоўнікам Запароскай АЭС выяжджаць з Энэргадару.
З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўсе апэрацыі з расейскімі і беларускімі кампаніямі былі забароненыя.
Кампанія зь беларускім капіталам зьмяніла свайго бэнэфіцыяра і працягвае гандляваць на ўкраінскім рынку.
Аляксандра Лукашэнку МЗС Украіны ў заяве не згадала.
У чэрвені і кастрычніку чакаюцца дзьве справаздачы аб прагрэсе Ўкраіны на шляху эўрапейскай інтэграцыі.
Кіеў і Захад абвінавачваюць Маскву ў выкарыстаньні іранскіх дронаў-камікадзэ Shahed для ўдараў па цывільных аб’ектах.
На білбордах выявы ўкраінца на тле ўкраінскага сіня-жоўтага сьцяга і беларуса на тле бела-чырвона-белага і напісана: «Разам перамаглі фашызм, разам пераможам рашызм».
А 4-й гадзіне раніцы 9 траўня расейскія войскі зноў абстралялі Ўкраіну, на гэты раз крылатымі ракетамі «Калібар» і Х-101/Х-555.
Польскія вайскоўцы перадалі Ўкраіне дзесяць зьнішчальнікаў МіГ-29, паведаміў на брыфінгу ў панядзелак міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Полк імя Кастуся Каліноўскага паведаміў, што на мінулым тыдні былі параненыя ваяры батальёнаў «Волат» і «Літвін», але іх жыцьцю нічога не пагражае
Дзень перамогі над нацызмам Зяленскі прапанаваў адзначаць 8 траўня, разам з заходнімі краінамі.
Ратавальнікі патушылі пажар у Саломенскім раёне, паведаміў гарадзкі галава Кіева Віталь Клічко.
Губэрнатар Санкт-Пецярбургу Аляксандар Бяглоў правёў нараду з кіраўнікамі раёнаў гораду і ваенкаматаў, на якой паставіў задачу заклікаць на службу ў арміі па кантракце для наступнай адпраўкі ва Ўкраіну ў паўтара раза больш грамадзян, чым былі прызваныя ў рамках так званай частковай мабілізацыі.
Перамовы аб магчымай перадачы Ўкраіне зьнішчальнікаў F-16 прасоўваюцца, заявіў прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ ў чацьвер падчас візыту прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў Гаагу.
Эдуард Лобаў загінуў ва Ўкраіне ў студзені 2023 году.
Актывіст і каардынатар руху «За свабоду» з Маладэчна Валянцін Цішко больш як паўгода таму падаўся ва Ўкраіне на статус уцекача, але да ўчора ніякага рашэньня ў гэтай справе не было, паведамляе Belsat.
Пра рашэньне суду, які 25 красавіка разгледзеў скаргу аб дэпартацыі Івана Красоўскага, паведаміла актывістка Ірына Лукашэнка ў сваім тэлеграм-канале.
Прадстаўнікі ЗША, Вялікай Брытаніі, Японіі і некалькіх краін Эўразьвязу заклікалі да рэформы Рады Бясьпекі ААН. Гэта адбылося ў панядзелак на пасяджэньні Рады Бясьпекі ў Нью-Ёрку. У якасьці старшыні выступаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістравалі законапраект, які прапануе ўвесьці так званае зарэгістраванае партнэрства, якое дае дваім людзям статус блізкіх сваякоў бяз шлюбу.
Акрамя Масквы, яшчэ адзін удар 24 лютага 2023 году павінен быў адбыцца па Наварасійску.
Навучаньне беларускіх вайскоўцаў у РФ выкарыстаньню «Іскандэр-М», у тым ліку зь ядзернымі боепрыпасамі, заняло 18 дзён з улікам дарогі.
Злучаныя Штаты абвясьцілі пра новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне на суму 325 млн даляраў. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны ЗША.
Прэзыдэнт Украіны правёў нараду аб сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў рэгіёне, а таксама аб узьвядзеньні фартыфікацыйных і інжынэрных збудаваньняў мяжы зь Беларусьсю для ўзмацненьня бясьпекі.
Загрузіць яшчэ