Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Эўракамісіі прыехала ў Кіеў на першае сьвяткаваньне Дня Эўропы ва Ўкраіне, нягледзячы на ракетную атаку Расеі


Прэзыдэнтка Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен на прэс-канферэнцыі пасьля саміту Украіна —
Эўразьвяз. Кіеў, 3 лютага 2023
Прэзыдэнтка Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен на прэс-канферэнцыі пасьля саміту Украіна — Эўразьвяз. Кіеў, 3 лютага 2023

А 4-й гадзіне раніцы 9 траўня расейскія войскі зноў абстралялі Ўкраіну, на гэты раз крылатымі ракетамі «Калібар» і Х-101/Х-555.

Кіраўніца Эўрапейскай камісіі Ўрзуля фон дэр Ляен 9 траўня прыехала ў Кіеў, калі ва Ўкраіне ўпершыню адзначаюць Дзень Эўропы замест традыцыйнага для постсавецкай прасторы Дня Перамогі.

«Добра вярнуцца ў Кіеў, дзе каштоўнасьці, якія мы зьберагаем, абараняюць штодзень. Таму гэта такое дарэчнае месца для сьвяткаваньня Дня Эўропы», — напісала Урзуля фон дэр Ляен на сваёй старонцы ў Twitter раніцай 9 траўня.

Прэзыдэнтка Эўракамісіі прывітала рашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага «зрабіць 9 траўня Днём Эўропы і тут, ва Ўкраіне».

А 4-й гадзіне раніцы 9 траўня расейскія войскі зноў абстралялі Ўкраіну, — на гэты раз крылатымі ракетамі «Калібар» і Х-101/Х-555.

Сілы супрацьпаветранай абароны Ўкраіны зьнішчылі 23 з 25 запушчаных расейскіх ракет.

9 траўня 2023 году, згодна з указам Уладзіміра Зяленскага, ва Ўкраіне ўпершыню адзначаюць Дзень Эўропы. У сваім звароце 8 траўня ўкраінскі прэзыдэнт заявіў, што накіраваў у Вярхоўную Раду законапраект, у якім прапануе вызначыць 8 траўня Днём памяці і перамогі над нацызмам у Другой усясьветнай вайне 1939–1945 гадоў.

Дагэтуль ва Ўкраіне 8 траўня адзначалі Дзень памяці і прымірэньня, а 9 траўня — Дзень перамогі над нацызмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG