Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны дылер Opel у Беларусі ліквідуе юрыдычную асобу. Кампанія працавала з 1994 году


Ілюстрацыйнае фота. Аўтамабіль Opel
Ілюстрацыйнае фота. Аўтамабіль Opel

Афіцыйны дылер Opel у Беларусі кампанія «Аўтацэнтр РМ Маркет» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Інфармацыя пра гэта зьявілася на сайце часопіса «Юстыцыя Беларусі» і ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў, заўважыла «Люстэрка».

Рашэньне аб ліквідацыі ўласьнік фірмы прыняў 6 лістапада.

Кампанія працавала на беларускім рынку з 1994 году. Асноўнымі напрамкамі яе дзейнасьці быў продаж новых і патрыманых аўтамабіляў Opel, а таксама рэалізацыя арыгінальных запчастак і наданьне якасных сэрвісных паслугаў.

У сэрвіс-цэнтры кампаніі працавалі тры пасты дыягностыкі і рамонту электраабсталяваньня легкавых аўтамабіляў, а таксама сем пастоў рамонту і тэхнічнага абслугоўваньня, пасты рэгуляваньня развал-сыходжаньня колаў, шынамантажу і балянсаваньня колаў.

26 чэрвеня 2015 году кампанія адкрыла аўтацэнтар Opel на 3 тысячы квадратных мэтраў на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.

Паводле зьвестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў, уласьнік таксама спрабаваў ліквідаваць кампанію ў траўні 2024 году, аднак ужо ў сярэдзіне ліпеня юрыдычная асоба выйшла зь ліквідацыі.

Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі, а таксама ў сувязі з падтрымкай рэжымам Лукашэнкі гэтай вайны больш за паўтары сотні замежных кампаній і сэрвісаў спынілі ці абмежавалі сваю працу ў Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG