Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Кіева перайменавалі некалькі станцый мэтро. «Менская» і «Берасьцейская» засталіся


Людзі хаваюцца ў кіеўскім мэтро падчас паветранай трывогі, сьнежань 2022
Людзі хаваюцца ў кіеўскім мэтро падчас паветранай трывогі, сьнежань 2022

Кіеўская гарадзкая Рада 18 траўня ў рамках дэрусыфікацыі перайменавала 26 гарадзкіх аб’ектаў, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.

«У прыватнасьці, станцыю мэтро «Дружба народаў» перайменавалі ў станцыю «Зьверынецкая», станцыю «Плошча Льва Талстога» — у «Плошчу Герояў Украіны», станцыю праектнага мэтро «Праспэкт Праўды» — у станцыю «Варшаўская», — напісаў Клічко у тэлеграме.

Поўны сьпіс абʼектаў, якія атрымалі новую назву, — у пастанове Кіеўскай Рады.

Усяго ў Кіеве новыя назвы ўжо атрымалі 314 гарадзкіх абʼектаў, адзначыў Клічко.

«Працэс дэрусыфікацыі ў Кіеве працягваецца», — дадаў ён.

З пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ў Расею ўлады Кіева актывізавалі працэс выдаленьня сымбаляў і назваў, зьвязаных з Расеяй, і замены савецкіх і расейскіх тапонімаў.

У траўні летась вылучаліся прапановы зьмяніць таксама і назвы беларускага паходжаньня — за падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны. Так, станцыю мэтро «Менская» прапаноўвалі назваць «Варшаўскай» або «Вышгарадзкай» (Вышгарад — гэта маленькае мястэчка пад Кіевам), «Берасьцейскую» — «Бучанскай» ці «Ірпенскай» — у гонар гарадоў-герояў Кіеўскай вобласьці, якія перажылі расейскую акупацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG