Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага актывіста Валянціна Цішко дэпартавалі з Украіны ў Польшчу


 Валянцін Цішко. Архіўнае фота
Валянцін Цішко. Архіўнае фота

Актывіст і каардынатар руху «За свабоду» з Маладэчна Валянцін Цішко больш як паўгода таму падаўся ва Ўкраіне на статус уцекача, але да ўчора ніякага рашэньня ў гэтай справе не было, паведамляе Belsat.

Трэцяга траўня Belsat ад ягонага знаёмага стала вядома, што Валянціна Цішко вязуць зь Львова ў кірунку мяжы з Польшчай. Празь нейкі час Цішко пацьвердзіў «Медиазоне», што ўжо знаходзіцца ў Польшчы — яго дэпартавалі.

Актывіст расказаў, што сёньня раніцай яго выклікалі «пагутарыць» у аддзел міграцыйнай службы Ўкраіны і «ўручылі пратакол аб тым, што ён нелегал».

«Паставілі штамп у пашпарт, што ў мяне 5 дзён, каб выехаць у любую іншую краіну. З 8 да гадзіны дня мяне пратрымалі. У гадзіну дня ў іх усё памянялася, і ні пра якія 5 дзён размова не ідзе. Мяне ў суправаджэньні траіх супрацоўнікаў прывезьлі дадому, далі 10 хвілін сабраць рэчы першай неабходнасьці», — расказаў беларус.

Цішко дадаў, што на мяжу яго адвезьлі ў цывільнай машыне ў суправаджэньні работніка ДМС, супрацоўніка СБУ і трэцяга чалавека — да якой службы ён адносіцца, беларусу даведацца не ўдалося.

Па словах беларуса, на статус уцекача ён падаваўся двойчы: у сьнежні 2021 году і месяц таму, аднак да ўчорашняга дня рашэньня не было.

Валянцін Цішко нарадзіўся ў Маладэчне. У Беларусі ён быў раённым каардынатарам руху «За свабоду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG