62-гадовы Яасаф (Губень), вікарый Кіеўскай япархіі, прызнаны вінаватым у парушэньні раўнапраўя грамадзян, учыненым па папярэдняй змове групай асоб, паведаміла Служба бясьпекі Ўкраіны.
Губень — першы асуджаны герарх УПЦ. Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ўкраінскія ўлады абвінавачваюць царкву ў дапамозе Маскве, яе храмы закрываюцца, сьвятары і япіскапы абвінавачваюцца ў працы на Крэмль. Прадстаўнікі царквы гэтыя абвінавачаньні адмаўляюць. УПЦ абвясьціла аб незалежнасьці ад Рускай праваслаўнай царквы, у якую ўваходзіла на правах самакіраваньня.
Служба бясьпекі Ўкраіны сьцьвярджае, што Яасаф і яшчэ адзін абвінавачаны па справе з кліру УПЦ арганізавалі раздачу ў цэрквах «варожай прапагандысцкай літаратуры». Абвінавачаныя, як заяўляе спэцслужба, «публічна ўсхвалялі захоп часткі тэрыторыі Ўкраіны» і «разьдзімалі» міжрэлігійную варожасьць». УПЦ заяўляе, што Яасаф «уваходзіў у найбліжэйшае атачэньне маскоўскага патрыярха Кірыла», зь якім «каардынаваў падрыўную дзейнасьць супраць Украіны».
Сьцьвярджаецца, што мітрапаліт прызнаў віну. Прыгаворам суду яму на год забаронена займаць пасады кіраўнікоў рэлігійных упраўленьняў і царкоўных япархій.