«Ваня перамог. Рашэньне — апэляцыйную скаргу задаволіць! Заяву аб адмене рашэньня аб прымусовым вяртаньні — задаволіць!» — напісала Ірына Лукашэнка.
Івана Красоўскага затрымалі ў першыя дні пасьля выбараў — на той момант 18-гадовага хлопца жорстка пабілі сілавікі, пасьля чаго ён трапіў у шпіталь і доўгі час перасоўваўся на інвалідным вазку.
У лютым 2021 году Івана асудзілі на тры гады «хіміі», ён уцёк зь Беларусі. Яшчэ ў 2021 годзе ён падаваў заяву на статус уцекача ва Ўкраіне, але яму адмовілі.
17 кастрычніка летась Красоўскага затрымалі ў Кіеве і выдалі рашэньне аб дэпартацыі з краіны. Хлопец паспрабаваў яго аспрэчыць, але, як стала вядома 28 лютага, прайграў справу: суд адмовіўся ануляваць рашэньне аб прымусовай дэпартацыі.
25 красавіка ў Кіеўскі адміністрацыйны суд задаволіў апэляцыйную скаргу на дэпартацыю Івана.