Аўтары праекту закону кажуць, што хочуць абараніць, у прыватнасьці, правы вайскоўцаў. Партнэрства, напрыклад, вырашае праблемы маёмасьці і спадчыны. Рада цэркваў Украіны ўжо выступіла супраць гэтага законапраекту, Мінабароны Ўкраіны таксама скрытыкавала яго.
Міністар абароны Аляксей Рэзьнікаў, у прыватнасьці, заявіў, што законапраект прыраўноўвае партнэрства да шлюбу, што супярэчыць Канстытуцыі краіны.
Аўтары ініцыятывы кажуць, што згодна з законапраектам партнэрства не дае права на ўсынаўленьне. У рэгістрацыі і спыненьні партнэрства і шлюбу таксама маюць быць адрозьненьні. Аўтарка праекту Іна Саўсун перакананая, што парушэньне правоў нават аднаго чалавека праз адсутнасьць заканадаўства — дастатковая падстава, каб гэта выправіць.
У Міністэрстве абароны кажуць, што не валодаюць дадзенымі пра тысячы вайскоўцаў ЛГБТК+.
Магчымасьць уступленьня ў партнэрства пры адсутнасьці аднаго з партнэраў у Мінабароны Ўкраіны назвалі дыскрымінацыйнай.
Дэпутатка Іна Саўсун заявіла з гэтай нагоды, што гетэрасэксуальная пара, мужчына і жанчына, таксама маглі б зарэгістраваць партнэрства. «Каго гэта дыскрымінуе?» — пытаецца Саўсун.
Міністэрства абароны не пагадзілася таксама з правам камандзіраў рэгістраваць таварыствы — маўляў, гэта гэта не адпавядае службовым абавязкам.