20 лютага Аляксандар Лукашэнка правёў «пашыраную» нараду зь сілавікамі. Падобныя сустрэчы пасьля 2020 году сталі рэгулярнымі, праводзяцца часам па некалькі разоў на месяц і нікога ўжо ня дзівяць. Але гэтым разам Лукашэнка сам надзеў ваенную форму, гаварыў пра сцэнары замахаў на сябе і заявіў, што прадчувае ІІІ сусьветную вайну.