Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У некалькіх гарадах Польшчы прайшлі акцыі памяці памерлага палітвязьня Ігара Ледніка. ФОТА


Удзельнікі акцыі ў Беластоку
Удзельнікі акцыі ў Беластоку

Памерлага палітвязьня ўшанавалі беларускія эмігранты.

У Беластоку, Кракаве і Варшаве адбыліся акцыі памяці Ігара Ледніка. Некалькі дзясяткаў чалавек у кожным зь іх успомнілі палітвязьня, які меў праблемы з сэрцам яшчэ да палітычна матываванага прысуду, а цяпер памёр у шпіталі, куды яго даставілі з турмы.

Пікет у Варшаве
Пікет у Варшаве
Пікет памяці Ігара Ледніка ў Кракаве
Пікет памяці Ігара Ледніка ў Кракаве

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Ледніка затрымалі 12 красавіка 2022 году і асудзілі на 3 гады зьняволеньня паводле арт. 367 за нібыта паклёп на Лукашэнку ў ягонай публікацыі ў партыйным часопісе БСДП «Пазыцыя».

У турме стан яго здароўя істотна пагоршыўся, яму зрабілі апэрацыю на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасьць 2-й групы з прычыны праблем з сэрцам.

Профіль Ігара Ледніка ў «Фэйсбуку» ўлады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Як пішуць аднапартыйцы, Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі і лічыў, што Будапэшцкі мэмарандум быў парушаны ў Беларусі пасьля разгону Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, што прывяло да ўсталяваньня ў Беларусі дыктатуры, збліжэньня яе з Расеяй і падрыву эўрапейскай бясьпекі ў рэгіёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG