Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі філёзаф Фрэнсіс Фукуяма: Расея ў выпадку паразы Ўкраіны пачне ціснуць на Эстонію


Фрэнсіс Фукуяма ў часе свайго візыту ў Кіеў 24 траўня 2019 году
Фрэнсіс Фукуяма ў часе свайго візыту ў Кіеў 24 траўня 2019 году

Фрэнсіс Фукуяма мяркуе, што Дональд Трамп фактычна заахвоціў Уладзіміра Пуціна напасьці на краіны NATO.

Амэрыканскі філёзаф, палітоляг, палітычны эканаміст і пісьменьнік японскага паходжаньня Фрэнсіс Фукуяма назваў галоўныя рызыкі перамогі Дональда Трампа на выбарах прэзыдэнта ЗША.

«Мяркую, што наступствы будуць значна шырэйшыя, ня толькі для Ўкраіны. Я думаю, што гэта дадасьць Пуціну ўпэўненасьці», — сказаў Фрэнсіс Фукуяма ў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода. Яго запісалі 14 лютага і апублікавалі 20 лютага.

Фрэнсіс Фукуяма зьвярнуў увагу на апошняе інтэрвію Ўладзіміра Пуціна амэрыканскаму журналісту Такеру Карлсану.

«Ужо ў яго апошніх заявах у гэтым інтэрвію, ён сьцьвярджаў, што не зацікаўлены ў нападзе на краіны NATO, такія як Польшча і Літва, але ён ня згадваў Эстонію. І таму я думаю, што вы, напэўна, убачыце, што калі Ўкраіна будзе пераможаная, то Расея не зьбіраецца спыняцца на дасягнутым. Я думаю, што яны зьбіраюцца ціснуць на Эстонію, а потым на іншыя краіны Балтыі, Польшчу і іншыя краіны», — дадаў палітоляг.

Фрэнсіс Фукуяма мяркуе, што Дональд Трамп фактычна заахвоціў Уладзіміра Пуціна напасьці на краіны NATO.

«І ведаеце, ён так і зробіць. Ён успрыме гэта як сыгнал, што нават калі Злучаныя Штаты застануцца ў альянсе NATO, сам Трамп не зьбіраецца санкцыянаваць вайсковую дапамогу, згодна з артыкулам 5. І таму наступствы для Эўропы ў цэлым будуць вельмі і вельмі сур’ёзныя», — патлумачыў ён.

«Эўрапейцы не здаюць сваіх пазыцый, як ЗША. Там прыдумалі, як у абыход вугорскай апазыцыі дапамагчы Ўкраіне. І я думаю, што іхная падтрымка будзе і далей істотная. І я мяркую, што Ўкраіна мае яшчэ шмат рэсурсаў, каб абараняцца. Але імпульс адназначна зрушыцца ў бок Расеі. І гэта, я лічу, небясьпечна для ўсіх у Эўропе», — дадаў Фрэнсіс Фукуяма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG