Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная Масква спрасьціла працэдуру «добраахвотнага перасяленьня» ў Расею. Цяпер ня трэба даказваць, што валодаеш расейскай мовай


Расейскія пашпарты
Расейскія пашпарты

Урадавая пастанова падрыхтаваная для рэалізацыі ўказу прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, які з 1 студзеня 2024 году ўвёў «інстытут рэпатрыяцыі» для «суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой», у тым ліку «ў недружалюбных краінах».

Урад Расеі спрасьціў у рамках адпаведнай праграмы працэдуру добраахвотнага перасяленьня ў Расею, паведаміла 19 лютага прэс-служба пасольства гэтай дзяржавы ў Менску.

Для ўдзелу ў дзяржаўнай праграме «суайчыньнікам» цяпер ня прыйдзецца пацьвярджаць валоданьне расейскай мовай на ўзроўні, дастатковым для зносін.

Рашэньне закранае:

  • грамадзян РФ, якія пастаянна пражываюць за мяжой;
  • раней адмовіліся ад расейскага грамадзянства;
  • якія нарадзіліся або пастаянна пражывалі на тэрыторыі РСФСР і якія якія мелі грамадзянства СССР;
  • грамадзян, у якіх ёсьць сваякі, якія нарадзіліся або пастаянна пражывалі на тэрыторыі РСФСР альбо на тэрыторыі, якая адносілася да Расейскай імпэрыі ці СССР.

18 сьнежня Пуцін падпісаў указ, які спрашчае прыём у грамадзянства Расеі грамадзян Беларусі, Казахстану і Малдовы.

У адпаведнасьці зь ім, дзеяздольныя грамадзяне згаданых дзяржаў, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, могуць падаць заяву аб прыёме ў грамадзянства РФ без уліку тэрміну іх пражываньня ў Расеі (ня менш за 5 гадоў для грамадзян іншых дзяржаў) з моманту атрыманьня дазволу на жыхарства, ведаў гісторыі і асноў заканадаўства краіны.

Грамадзянам Казахстану і Малдовы неабходна таксама падаваць дакумэнт, які пацьвярджае валоданьне расейскай мовай. Беларусы ад такога патрабаваньня вызваляліся, разам з заявай аб прыёме ў грамадзянства РФ ім трэба падаць толькі дазвол на жыхарства і дакумэнт, што сьведчыць іх асобу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG