Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паляцеў у Расею, дзе правядзе перамовы з Пуціным


27 студзеня Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Расею, дзе, сярод іншага, плянуе правесьці двухбаковыя перамовы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Падчас перамоваў плянуюць абмеркаваць «найбольш актуальныя пытаньні беларуска-расейскага ўзаемадзеяньня і міжнародную тэматыку», піша «Пул первого».

Таксама Лукашэнка плянуе паўдзелньічаць у пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы» ў Санкт-Пецярбургу. На ім плянуюць зацьвердзіць «асноўныя кірункі дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады» і абмеркаваць «пэрспэктывы далейшага разьвіцьця беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў розных сфэрах», а таксама падвесьці «вынікі рэалізацыі мерапрыемстваў Асноўных напрамкаў на 2021-2023 гады і 28 саюзных праграм».

Акрамя гэтага, Лукашэнка плянуе прыняць удзел у мерапрыемствах, прысьвечаных 80-годзьдзю вызваленьня Ленінграда ад блякады.

Гэта будуць першыя перамовы Лукашэнкі з Пуціным з пачатку 2024 году. Папярэдні раз яны праводзілі перамовы ў Менску пасьля саміту АДКБ 23 лістапада 2023 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG