Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што абмеркаваў з Пуціным супрацоўніцтва ў ваенна-прамысловым комплексе. І сказаў пра «горкі досьвед»

абноўлена

Аляксандра Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на цырымоніі адкрыцьця мэмарыялу ахвярам Другой сусьветнай вайны ў Ленінградзкай вобласьці
Аляксандра Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на цырымоніі адкрыцьця мэмарыялу ахвярам Другой сусьветнай вайны ў Ленінградзкай вобласьці

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным сказаў, што яны абмеркавалі ўзаемадзеяньне ў ваенна-прамысловай сфэры з улікам «горкага досьведу спэцапэрацыі» ва Ўкраіне.

Гэтак яго працытавала дзяржаўнае агенцтва БелТА. Пры гэтым расейскае агенцтва «РИА Новости» слова «горкі» прыбрала з цытаты.

«Мы вельмі сур’ёзна пагрузіліся ў эканоміку і пытаньні ваенна-прамысловага комплексу. Мы нічога не хаваем. Мы абмяркоўвалі многія праблемы, думалі, як далей разьвівацца, якія сыстэмы будзем разьвіваць з улікам вопыту спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», — цытавала агенцтва Лукашэнку. Пазьней у іншым матэрыяле гэтае слова дадалі ў цытату.

Лукашэнка патлумачыў, што гэтыя пытаньні закранулі пасьля таго, як кіраўнікі дзяржаў паўдзельнічалі па відэасувязі ў цырымоніі ўводу ў эксплюатацыю новага зімовачнага комплексу расейскай станцыі «Ўсход» у Антарктыдзе.

Агенцтва ТАСС цытуе словы Пуціна, якія той сказаў перад сустрэчай Лукашэнку: «Сёньня ў ходзе нашай гутаркі падрабязна праінфармую вас аб тым, што адбываецца ў зоне спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».

Паводле ТАСС, Пуцін пасьля сустрэчы адзначыў, што Расея і Беларусь актыўна разьвіваюць адносіны і таваразварот паміж дзьвюма краінамі пастаянна расьце.

«За першыя 10 месяцаў мінулага году ў нас таваразварот, паводле нашых зьвестак, [склаў] $42,5 млрд. Ён расьце пастаянна. Расея зьяўляецца найбуйнейшым інвэстарам — $4 млрд нашы інвэстары праінвэставалі ў эканоміку Беларусі, гэтая праца работа ідзе ў двухбаковым рэжыме. І нашыя прадпрыемствы, наш бізнэс працуе ў Беларусі, і беларускія нашы сябры ўсё больш актыўна і актыўна асвойваюць расейскі рынак, усё больш актыўна тут працуюць», — сказаў Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG