У сьнежні летась Нацыянальны ўнівэрсытэт абароны імя першага прэзыдэнта Казахстана — Елбасы (гэты тытул быў раней замацаваны за Назарбаевым) улады вырашылі перайменаваць у Нацыянальны ўнівэрсытэт абароны Казахстана.
У Міністэрстве абароны дэмантаж помніка патлумачылі тым, што зьмянілася назва ВНУ. Па гэтай прычыне помнік вырашана прыбраць з тэрыторыі ўнівэрсытэта і паставіць яго ў Дзяржаўным ваенна-гістарычным музэі Ўзброеных сілаў Казахстана. Цяпер ён знаходзіцца на часовым захоўваньні ў адным з памяшканьняў абароннага ведамства.
Увосень 2022 года ў Казахстане выключылі Дзень першага прэзыдэнта са сьпісу дзяржаўных сьвятаў і перайменавалі сталіцу ў Астану.
У студзені 2023 года Канстытуцыйны суд Казахстана прызнаў страціўшым сілу закон «Аб першым прэзыдэнце — Елбасы». У пастанове суда было сказана, што пасьля ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю ў чэрвені 2022 года ў Асноўным законе няма прававых падставаў для захаваньня закона аб першым прэзыдэнце: з Канстытуцыі былі выключаны ўсе згадкі пра ролю і статус Назарбаева, у тым ліку тытул «Елбасы».
У лютым прэзыдэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў закон, які адмяняе закон аб першым прэзыдэнце. Гэты дакумэнт гарантаваў Назарбаеву ў тым ліку абсалютны імунітэт ад перасьледу і недатыкальнасьць маёмасьці яго і яго сям’і.
Назарбаева таксама пазбавілі званьня «ганаровы сэнатар» і закрылі яго канцылярыю, якая фінансавалася за кошт бюджэтных сродкаў.