Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладныя арганізацыі хочуць усталяваць мэмарыял у гонар зьнесеных за мяжой «рускіх» помнікаў. Прапанавалі і месца


Дэмантаж мэмарыялу ў гонар салдатаў Чырвонай Арміі ў Вільні
Дэмантаж мэмарыялу ў гонар салдатаў Чырвонай Арміі ў Вільні

Алег Раманаў, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», прапанаваў усталяваць мэмарыял у памяць аб зьнесеных у суседніх краінах абэлісках.

Пра гэтую яго ініцыятыву паведаміла газэта «Беларусь сегодня».

«Ідзе вайна з помнікамі. Іх зносяць ледзь не ў прамысловых маштабах усе хто заўгодна. І дзеячам клясычнай культуры, і героям вайны. І таму, хто хоць трохі мае рускі складнік у сваёй дзейнасьці. Ці не ініцыяваць нам помнік зьнесеным помнікам? Каб прадэманстраваць, што мы займаем пазыцыю зьберажэньня, а не разбурэньня, — заявіў старшыня грамадзкага абʼяднаньня.

Прадстаўнікі іншых грамадзкіх праўладных арганізацый (БРСМ, Беларускі саюз жанчын, Беларускі саюз журналістаў) падтрымалі гэтую ідэю, адзначае праўладнае выданьне. Прагучала прапанова разьмясьціць помнік у культурнай сталіцы Беларусі гэтага году — Слуцку.

Варта нагадаць, што ў самой Беларусі на працягу апошняга году адбылося шмат выпадкаў разбурэньня мэмарыялаў удзельнікаў Арміі Краёвай — антынацысцкага польскага супраціву часоў Другой сусьветнай вайны.

У выпадках, прыгаданых Раманавым, разбураліся сымбалічныя мэмарыялы. У Беларусі разбураліся і магілы, дзе ляжаць парэшткі загінулых людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG