Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арастовіч: Павелічэньне кантынгенту РФ у Беларусі «не выглядае як паўнавартасная падрыхтоўка» да наступу адтуль


Аляксей Арастовіч
Аляксей Арастовіч

Павелічэньне кантынгенту вайскоўцаў РФ у Беларусі «не выглядае як паўнавартасная падрыхтоўка» да новага наступу на Ўкраіну зь беларускай тэрыторыі.

Пра гэта заявіў пазаштатны дарадца офіса прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч 7 студзеня ў эфіры ютуб-канала «Фейгін Live».

Паводле яго, на тэрыторыі Беларусі праводзіцца падрыхтоўка расейскіх вайскоўцаў для перакіданьня на іншыя кірункі.

«Няма там ніякай падрыхтоўкі. Больш таго, адтуль узмоцнена вывозяцца боепрыпасы і ўсё кідаецца на Данецк. Тая партыя людзей, якая туды зайшла, — гэта ў навучальныя цэнтры: для таго, каб падрыхтавацца і зьехаць на той жа данецкі кірунак», — удакладніў ён.

Як паведамлялася, 6 студзеня Аляксандру Лукашэнку паведамілі аб завяршэньні стварэньня сумеснай з РФ рэгіянальнай групоўкі войскаў.

10 кастрычніка 2022 года ён абвясьціў аб дамоўленасьці з прэзыдэнтам РФ разгарнуць яе на тэрыторыі Беларусі. З 15 кастрычніка Расея пачала перакідку войскаў у Беларусь.

5 і 6 студзеня працягнуў прыбываць асабісты склад, ўзбраеньне, ваенная і спэцыяльная тэхніка ВС Расеі.

Беларуская тэрыторыя выкарыстоўвалася расейскімі войскамі для наступу на поўнач Украіны ў першыя дні поўнамаштабнай вайны 24 лютага 2022 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG