Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выдаў сакрэтны ўказ «Аб бюджэтным фінансаваньні»


Скрыншот указу «Аб бюджэтным фінансаваньні», апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале
Скрыншот указу «Аб бюджэтным фінансаваньні», апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале

Аляксандар Лукашэнка выдаў указ нумар 462 ад 30 сьнежня «Аб бюджэтным фінансаваньні», які амаль цалкам складаецца з пунктаў «для службовага карыстаньня», заўважыла Reform.by.

Дакумэнт афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 7 студзеня, ён уносіць зьмены ў раней выдадзеныя ўказы, аднак іх пералік засакрэчаны — амаль ва ўсіх пунктах стаіць подпіс «для службовага карыстаньня».

З апублікаванага дакумэнту можна толькі даведацца, што зьмены ўнесьлі таксама ва ўказ № 93 ад 14 сакавіка 2022 году «Аб дадатковых мерах па забесьпячэньні стабільнага функцыянаваньня эканомікі», але і яны таксама засакрэчаныя. Не засакрэчана толькі тое, што з тэксту выключаецца назва ўказу «Аб садзейнічаньні разьвіцьцю экспарту тавараў (работ, паслуг)».

Указ набыў моц пасьля яго падпісаньня, вынікае з тэксту дакумэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG